Tags: журналистика

падарожжа

Лосиный парк в Швеции: за попу лосей трогать нельзя, а целовать взасос — можно

В середине августа мы с фотографом Анной Ивановой (voolchitza) вернулись из захватывающей поездки по Швеции. Для ознакомления с неизученным беларусами, но очень интересным районом этой Скандинавской страны — Вэстманландом — нас пригласила Салима Волошчука, менеджер по развитию туризма в регионе Вэстманланд, работающая с Восточной Европой.

Первым пунктом в насыщенной четырехдневной программе значился лосиный парк Гордхё (Gårdsjö Moose Park).«Что может быть интересного в парке с лосями?» — думала я, пакуя разрешенные десять кило для перелета из Вильнюса в Стокгольм на лоукосте.

Я была неправа. Общение с лосями и — особенно — с их «папой», владельцем парка Гордхё Леффе, которого все называют не иначе как человеком-лосем, стало чуть ли не самым запомнившимся приключением недельного пребывания в Швеции. И даже великолепный Стокгольм, в котором мы провели три дня, не смог переплюнуть обладателей шикарных рогов.

Отправиться на всречу к лосям!

гарбата

Пагутарыла з журналістам Нашай нівы

Скандальная журналістка Ася Паплаўская: "Я за мужчынамі не бегаю"

1391564_463239567130897_867338615_n

Мы сустрэліся з Асяй у першай палове дня ў адной з мінскіх кавярняў, улюблёным месцы мастакоў, пісьменнікаў, журналістаў ды іншых творчых і неардынарных людзей.

У гэтыя суткі Ася зусім не спала – трэба было здаць некалькі артыкулаў. Пра бяссонную ноч здагадацца складана: наша суразмоўца выглядае свежай, энергічнай і пазітыўнай.

xq9r2589

пра фраланс

Сімвалічна, што перадача "МАРФАЛОГІЯ ФРЫЛАНСУ" з маім удзелам, запісаная месяца два таму, выйшла менавіта сёння. Я паслухаю сябе дома, а вы можаце зрабіць гэта проста зараз :)

Ася Паплаўская ў “Марфалогіі фрылансу”: не быць лузерам (ВІДЭА)


Некаторыя прымаюць журналістаў-фрылансераў за лузераў. Ася Паплаўская даказвае адваротнае. Апошні раз яе працоўная кніжка ляжала ў рэдакцыі раёнкі — пасля размеркавання Ася ўдарылася ў фрыланс. Ад яе мы даведваемся пра бяду, што напаткала многіх журналістаў: сышоўшы ў вольнае плаванне, яны патанаюць у капірайтынгу і рэрайтынгу.

Падчас вучобы Ася актыўна працавала літаратурным журналістам ды па размеркаванні патрапіла ў раёнку. А зараз яна – культурніцкі аглядальнік БелаПАН і вядоўца аўтарскіх праектаў на партале Naviny.by. Да сённяшняга дня карэспандэнтка была на вольных фрылансерскіх хлябах. І яна ведае, пра што кажа, калі даводзіць, што не ўсе фрылансеры - лузеры. Калі папярэджвае, што ад фрыланс-журналістыкі да фрыланс-капірайт-рэрайтынгу адзін крок, які можа прывесці да прафесійнай дэградацыі. Калі запэўнівае, што найкруцейшы фрыланс-журнасліст - той, хто спецыялізуецца на пэўным кавалку жыцця. Усё гэта Ася Палаўская адчула праз уласны досвед і досвед шматлікіх сяброў з ліку калегаў.

Падрабязнасці - у восьмай частцы “Марфалогіі фрылансу”


День литературного журналиста

Вот там, дорогие мои, день со мной

Привет всем! Меня зовут Ася. Мне 24. Я журналист. Живу в Минске. Предлагаю заглянуть в мой обычный день. Ничем не примечательный, но очень характерный для меня. 6 июня, среда Под катом - 69 фото.  Сегодня встаю рано, в 5:35. Муж отправляется на работу на сутки, нужно его накормить, собрать ему ссобойку и поцеловать на прощание. 



Когда я просыпаюсь, я вижу ДДТ. Плакатов группы у нас много. Юрий Шевчук – друг семьи. То есть, он личный друг Андрея, мужа, но теперь и нашей молодой семьи. Я с ним пару раз по телефону болтала. Лично познакомимся, когда мы вместе с Андреем выберемся в Питер.Collapse )

Журналісты будучыні навучацца пісаць пра наркотыкі і рок-н-рол

Ася ПАПЛАЎСКАЯ адмыслова для baj.by

“Хэдлайнерамі” трэцяга фестываля моладзевай журналістыкі “Твой стыль”, што адбыўся ў Гродна 25-27 мая, сталі журналісты і самы вядомы беларускі блогер.

У другі дзень фестываля Ліпковіч запытваўся ў будучыні беларускай журналістыкі, якая тусавалася ў дворыку былога тытунёвага складу: “А чаму мяне ніхто не фатаграфуе? Самы вядомы блогер прыехаў!” У апошні дзень фэсту правакатар Ліпковіч атрымаў сваю порцыю славы. На ток-шоў “Журналістыка-2020”.

Журналісты Віктар Марціновіч (“БелГазета”), Анджэй Пачобут (Gazeta Wyborcza), Марыюш Кавальчык (“PRESS”, Польшча), Юрый Карманаў (БАЖ) ды блогер Яўген Ліпковіч абмяркоўвалі журналістыку сучаснасці ды будучыні. Вядучым ток-шоў быў твар тэлеканала “Белсат” Алесь Залеўскі.



Аб чым гаварылася? Даведацца! 

Топ-5 падзей фестываля "Твой стыль"

Толькі вярнулася з Гародні. Там адбываўся трэці фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль".

Было насычана і вельмі цікава. Вылучу топ-5 цікавых мерапрыемстваў. Гэта экскурсія Віктара Кірэева па журналісцкай Гародні (фота і відэа з яе вы бачыце ў гэтым запісе), ток-шоў "Журналістыка-2020" з удзелам Віктара Марціновіча, Анжэя Пачобута, Яўгена Ліпковіча, Юрася Карманава, Марыюша Кавальчыка, вядучага Алеся Залеўскага. Таксама ўзялі ўдзел Вадзім Шмыгаў, журналсіт БелаПАНу, Аліна Радачынская, карэспандэнт "Белсату" і я :)

На трэцім месцы - выступ гурта АКАНА. Гэта было проста фіерычна! Я фанат:) Запомніўся і аўкцыён фестываля. Мы з Валярынай Куставай пакінулі там свае заробкі нядрэнна прыкупіліся ўнікальнымі хэнд-мэйд паштоўкамі, лялькамі. Адзначу і гульню на тэрменвоксе клёвага Арцёма Атрашэўскага.

З майстар-класаў мне вельмі спадабалася пленная размова з Вадзімам Шмыгавым пра інфаграфіку







Фота Ірыны Сіліверсценка з фестываля і з Гародні будуць :) 

Размова з Нілам Гілевічам

Званок: "Ася, добры дзень. Гэта ****, я хачу вам сказаць, што вас шукае Ніл Сымонавіч Гілевіч. Яго вельмі падтрымала, падбадзерыла вашае "Пяцікніжжа", дзе вы так хораша напісалі пра яго".
Праз 10 хвіляў я размаўляю з Нілам Гілевічам! Неверагодна! Набірала нумар, хвалявалася. ТАКІ чалавек!
Гутарылі мы з Нілам Сымонавічам доўга. Ён шчыра цікавіўся маім месцам працы, маімі тэмамі ў журналістыцы... Дзе вучылася? Скуль прыехала? Дзе друкуюся?.. Калі ТАКІ чалавек мне сярод іншага кажа: "Ася, дзякуй вам вялікі за тое, што вы напісалі. Я чуў вашае прозвішча як аўтара выдатнага часопіса "Верасень" Друкавацца ў ім - сапраўдны гонар!"... Ну што я магу вам сказаць... Я шчаслівы журналіст!

Поэтому из офисных работников фрилансеры не получаются

Вот и объяснение меня во фрилансе

Придётся на самом деле Работать. Это в офисе можно изображать деятельность, втыкая в интернет и проводя по полдня в курилке, а на фрилансе твоя работа — это твои деньги. Очень просто, очень справедливо — и совершенно безжалостно. Ничего нельзя перевалить на другого, нельзя отмазаться, сделать вид — ничего нельзя. А главное — невозможно компенсировать лень и некомпетентность лизанием жопы начальству. Поэтому из офисных работников фрилансеры не получаются. Да и наоборот не особо…

и еще: "Офисные работники нас ненавидят. Прекрасно понимая, что мы в разы эффективнее и выгоднее как работники, они боятся, что до этого вдруг додумается и их начальник..."

и про мою бабушку: "Родственники, знакомые, а иногда и домашние не могут совместить понятия «работаю» и «дома» в одну конструкцию. У них намертво прошита жесткая установка «либо то, либо то». Поэтому,раз ты все равно дома, тебя можно напрячь съездить, сбегать, помочь перетащить, или просто зайти попиздеть, сжирая твое рабочее время. Увы, это приходится отсекать жестко и навсегда. «Я — работаю! Считайте что меня тут нет» — и всё. Но обиды неизбежны, поскольку логика — это не то, чем руководствуются люди в своем поведении

Отличный текст. тут

Адзін дзень на здымачнай пляцоўцы

Мне пашанцавала быць спрычыненай да самага цікавага і загадкавага віда мастацтва  - кіно.

киноПадчас вучобы ў Інстытуце журналістыкі БДУ мяне запрасілі працаваць у прэс-цэнтры міжнароднага кінафестываля “Лістапад”, што ладзіцца ў Мінску. Прэс-канферэнцыі, конкурсныя і пазаконкурсныя паказы мастацкіх і дакументальных фільмаў, кулуарныя размовы з акцёрамі, сцэнарыстамі, рэжысёрамі… “Лістападзіла” тры сезоны. Два тыдні, якія цягнуўся кінафестываль, былі настолькі насычанымі, што можна смела сказаць пра іх: маленькае жыццё.

Сёлета мне выпала ўнікальная магчымасць стаць сапраўдным “кіношнікам”. Адмовіцца ад запрашэння на здымкі поўнаметражнага мастацкага фільма я не магла. Паспрабавала сябе ў ролі скрыпта – памочніка рэдактара карціны. Сачыла, каб акцёры не адхіляліся ад сцэнарыя. Падказвала рэплікі, занатоўвала, што было сказана ў розных дублях…

Акрамя скрыпта, была асістэнтам па акцёрах (замяняла дзяўчыну, якая здавала экзамен у інстытуце), касцюмерам (мастак па касцюмах неяк даведаўся, што я ўмею шыць) і нават знялася ў эпізодзе (актрыса з’ехала на спектакль).

Паводле дамовы з прадзюсарам я не магу агучыць ні назву фільма, ні прозвішчы выканаўцаў роляў. Скажу толькі, што папрацавала з вельмі вядомымі рускімі акцёрамі. Адзін з іх граў Пушкіна, Ясеніна ды многіх іншых.

Прапаную выправіцца ў сціслую экскурсію на здымачную пляцоўку. Адразу папярэджваю: праца ў кіно – не казка. Тое, што мы пабачым, радыкальна адрозніваецца ад таго раю, які нам паказваў тэлевізар.

Паўдзельнічаць у здымках.

“У пілігрымцы я атрымаў самы каштоўны вопыт!”

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, што ў Будславе, напачатку ліпеня прымае больш за трыццаць тысяч паломнікаў. Вернікі з усёй Беларусі і бліжняга замежжа пераадольваюць пехатой сотні кіламетраў, каб ушанаваць абраз Божай Мацi Будслаўскай.

Сёлета ў пілігрымку з Мінска выправілася каля трохсот чалавек. Сярод іх было 10 асіпаўчан, у тым ліку Аляксей Цюлькоў з 9-гадовай дачкой Наталляй. За чатыры дні ім давялося прайсці 140 кіламетраў. Неверагодна стомленыя, у Будслаў вернікі літаральна ўпаўзаюць, разам з тым перажываючы неверагодна моцны эмацыйны ўздым. Але на гэтым выпрабаванні не скончваюцца: у самім касцёле да святога абраза трэба прайсці каля 100 метраў укленчыўшы. Гэты складаны шлях доўжыцца каля гадзіны. Людзі са слязамі на вачох, пераацэньваючы свае ўчынкі і каштоўнасці, нарэшце дасягаюць мэты…

“Падчас пілігрымкі людзі становяцца роднымі. Як бы пафасна гэта ні гучала, але я сапраўды быў гатовы памерці за тых, з кім разам ішоў — адбылося сапраўднае духоўнае яднанне. Праз фізічны іспыт да мяне прыйшло адчуванне чагосьці больш істотнага, чым знешнія жыццёвыя фактары, я паглыбыўся ў сябе, зразумеў сваю духоўную сутнасць”, — дзеліцца Аляксей.

Ён быў прыемна ўражаны, што людзі іншага веравызнання прымалі іх як братоў: на другі дзень падарожжа пілігрымкі прыйшлі ў праваслаўную вёску, дзе іх сустрэлі калакольным звонам, накармілі, далі прытулак. Ды і сярод саміх паломнікаў былі не толькі беларускія каталікі, але і праваслаўныя вернікі з Расіі.

Аляксей і Наталля Цюльковы

Ночылі пілігрымкі па-рознаму. Першыя два дні — у школе: паломнікі традыцыйна спыняюцца ў адных і тых жа школах. Трэці і чацвёрты дзень шукалі прытулку ў вясковых людзей. “Для мяне гэты вопыт стаў велізарным адкрыццём! –Працягвае Аляксей. — Табе адмаўляюць у адным, другім, трэцім доме… Але нарэшце абавязкова прымуць, накормяць, дадуць начлег. І што самае цікавае — ты апынаешся ў такіх файных людзей, што разумееш: не дарма прыйшлося цярпець адмовы. Наагул у пілігрымцы я ўсвядоміў, што ў любой сітуацыі знойдуцца добрыя людзі, якія табе дапамогуць. Людзі адкрываюць свае сэрцы і ты забываешся на загадзя сфарміраваныя ў тваёй свядомасці варыянты развіцця падзей…”

На чацвёрты дзень адбыўся крыжовы шлях. Кожны ўдзельнік нёс з сабой камень, які сімвалізаваў цяжар уласных грахоў. З гэтых камянёў быў складзены алтар, да якога падыйшоў кожны жадаючы са сваёй просьбай да Бога. Многія праходзяць дзесяткі кіламетраў толькі дзеля гэтай магчымасці – штосьці папрасіць у Бога перад алтаром…

Аляксей Цюлькоў, беручы з сабой у пілігрымку дачку Наташу, і не думаў, што ў ёй прачнуцца глыбокія духоўныя перажыванні, але падчас шляху да абразу бацька пабачыў слёзы на вачох дачкі... Маральна Наташа была падрыхтаваная да доўгага шляху: перад падарожжам яна разам з татам праглядзела ролікі пра пілігрымку, змешчаныя ў інтэрнэце. “Адчуванні пры праглядзе відэа да і пасля пілігрымкі адрозніваліся. Калі пераглядала ролікі па вяртанні, здавалася, што гэта я там іду, а не незнаёмыя людзі…” – дзеліцца з сарамлівай усмешкай дзяўчынка.

Наталля

Між іншым, яна распавяла, што рыхтуючыся да паломніцтва, разумела: дойдзе да канца! Але шлях апынуўся больш складаным, чым Наташа сабе ўяўляла. Тым ня менш, па вяртанні яна запыталася ў бацькі: “Тата, калі мы зноў пойдзем у пілігрымку?.."

Ася ПАПЛАЎСКАЯ

каменты пакідаць тут