Tags: видео

пра фраланс

Сімвалічна, што перадача "МАРФАЛОГІЯ ФРЫЛАНСУ" з маім удзелам, запісаная месяца два таму, выйшла менавіта сёння. Я паслухаю сябе дома, а вы можаце зрабіць гэта проста зараз :)

Ася Паплаўская ў “Марфалогіі фрылансу”: не быць лузерам (ВІДЭА)


Некаторыя прымаюць журналістаў-фрылансераў за лузераў. Ася Паплаўская даказвае адваротнае. Апошні раз яе працоўная кніжка ляжала ў рэдакцыі раёнкі — пасля размеркавання Ася ўдарылася ў фрыланс. Ад яе мы даведваемся пра бяду, што напаткала многіх журналістаў: сышоўшы ў вольнае плаванне, яны патанаюць у капірайтынгу і рэрайтынгу.

Падчас вучобы Ася актыўна працавала літаратурным журналістам ды па размеркаванні патрапіла ў раёнку. А зараз яна – культурніцкі аглядальнік БелаПАН і вядоўца аўтарскіх праектаў на партале Naviny.by. Да сённяшняга дня карэспандэнтка была на вольных фрылансерскіх хлябах. І яна ведае, пра што кажа, калі даводзіць, што не ўсе фрылансеры - лузеры. Калі папярэджвае, што ад фрыланс-журналістыкі да фрыланс-капірайт-рэрайтынгу адзін крок, які можа прывесці да прафесійнай дэградацыі. Калі запэўнівае, што найкруцейшы фрыланс-журнасліст - той, хто спецыялізуецца на пэўным кавалку жыцця. Усё гэта Ася Палаўская адчула праз уласны досвед і досвед шматлікіх сяброў з ліку калегаў.

Падрабязнасці - у восьмай частцы “Марфалогіі фрылансу”


Мульцік пра гісторыю Беларусі. Шык да і толькі

Паглядзела мульт разы чатыры. Асабліва падабаецца прысьпеў: "Будзьма ведаць свой род, шалёны народ, беларускі народ". І чалавечкі, якія таньчаць - клас! Аўтар словаў Лявон Вольскі - вялікі малайчына. Вельмі трапны, удалы тэкст. Выканаўца Аляксандр Памідораў на 10 справіўся са складанай задачай.

ДЗЯКУЙ за такі цуд! Глядзець усім:)

Сардэчны прыступ праз серыял

У нас адключылі гарачую ваду, таму я амаль штодня езджу да бабулі. Заадно лячу Аську, раблю бабулі ўколі і пішу дыплом. Да дзяржіспыту таксама рыхтавалася тут, бо неяк дома прыемней вучыцца. Працаваць не. Затое для вучобы тут атмасфера шыкоўная (мо, школьная памяць нагадвае пра сябе?..)

Бабуля тым часам павольна,але ўпэўнена падсадзіла мяне на… серыял! “Учора скончылася вайна” называецца. Сюжэт такі. 1945 год. Канец вайны. У вёску прыязджае маладая, энэргічная, прыгожая Каця. Яе прызначылі старшынёй калгаса. Яна працуе, уздымае гаспадарку,пра ўсіх, акрамя сябе, клапоціцца…

У Кацю закохваюцца адразу 2 хлапцы. Адзін – вельмі прыстойны Грыша. Другі – балагур, прыгажун ды бабнік Колька. А Колька гэты жанік грышкінай сястры Галі. Яна апынаецца кінутай дзеля прыгожай ды разумнай Кацярыны. Галю гэта не задавальнае і яна ўсімі няпраўдамі імкнецца вярнуць Кольку. Ды распускае брудныя плёткі пра ненавісную Кацю, прылюдна яе зневажаеі г.д. Даходзіць да таго, што хлусіць усім,быццам яна цяжарная ад Колі, якога прымусам з ёй ажэньваюць. Каця, закаханая ў Колю, назло яму выходзіць замуж за брата Галі Грышу.

Хутка становіцца вядома, што Галка схлусіла наконт цяжарнасці. Коля кідае яе і працягвае дабівацца Кацярыну. А яна як прыстоная гарадская дзяўчына, маладая жонка, адмаўляе Колі, хоць і закаханая ў яго. Кацяспадзяецца пакахаць Грышу, мужа свайго.

Каця вельмі прыстойная дзяўчына. Але яе ўзьненавідзелі амаль усе ў вёсцы. Галка – ясна чаму. Бацькі Галі таму, што Каця быццам жаніха ў дачкі адбіла. Хоць не адбівала яна яго. Бацька Галін шчэ і з паліцаямі сувязь мае. Нехарошы, злосны, грубы чалавек. Іншыя “бабанькі” ня любяць Кацю “за кампанію”. Вёска, што з яе возьмеш. Ня любяць тут гарадскіх, чужынцаў.

Перажываю я за Кацярыну. Роднай яна мне стала. Быццам сяброўка. Адказная дзяўчына, якая шчыра не разумее, чаму яна так усім замінае. Так і кажуць ёй у вочы: з’язджай, ня любім мы цябе, лішняя ты тут. А яна ж старшыня, галоўная ў калгасе…

Бабуля мая таксама дужа да яе перажывае. Ды яшчэ пры кожным стрэле (у лясах паліцаі, бандзіты, таксама тыя шчэ гульні) падскоквае і войкае. Месцамі нават плача. Я вельмі хвалююся, як бы ў бабулі сардэчнага прыступа не было. Праз серыял.