пра каханьне

вы верыце, што каханьне - аднойчы ў жыцьці? астатняе - закаханасьці, сімпатыі, захапленьні...
  • Current Mood: sad sad
Теги:
Я так раней лічыў, пакуль не наступіла мінулае лета...

Дый навогул, як закаханасьць ад каханьня адрозьніць?
Тут у кожнага чалавека свае асабістыя катэгорыі...
каханне - канешне аднойчы ў жыцці. але ніколі не бачыў я каб яно было на ўсё жыццё!
Нет. Человек может любить в течение жизни несколько раз.
Хмм... зараз ты можаш думаць, што кахаеш, а праз некалькі гадоў падасца, што гэты было проста захапленне...
Лічу вельмі добрым тое, што чалавек можа кахаць некалькі разоў у жыцці
думаю. што кахае аднойчы. астатнія разы думае, шлто кахае. але памыляецца
Можна я адкажу на гэтае пытаньне, калі буду паміраць? Тады я буду дакладна ўпэўнены ў адказе:)))
Аднойчы паэт сказаў
"Я прыйшоў да Вас, каб сказаць,
Што не раз можна ў свеце кахаць.
Гэта ўсё хлусня і мана,
Што любоў на зямлі адна".
І я яму веру.
Каханні змяняюць выгляд з узростам. Сталеюць разам з намі. У мяне было вялікае каханне ў 18. Ён сышоў, я перажывала - сэрца фізічна балела.
Потым прыйшло новае каханне, думалася - назаўсёды. Ажаніліся. Але мы сталелі, раслі - і ішлі ў розных накірунках у сваім сталенні. І каханне прайшло.
Адно каханне - лёс альбо вельмі абмежаваных альбо вельмі цэласных асобаў (што часам адно і тое ж). І калі нехта кажа, што ўсё жыццё кахаў толькі аднаго чалавека, ды яшчэ неўзаемна, ды яшчэ пакутваў - гэта, на маю думку, чалавек вельмі слабы і баязлівы. Лёгка кахаць недасяжны ідэал... Куды прасцей, чым жывога і блізкага, з яго начным храпам і звычкай насіць дзіравыя шкарпэткі...:)
хм...мне здаецца, што вось чалавек, які сапраўды ідэальна падыходзіць табе, "твой чалавек" -- ён мабыць у адным экзэмпляры. А кахаць можна некальці разоў, проста кожны раз гэта будзе новае пачуццё, бо чалавек мяняецца.
:)
добра і ўтульна м.б. не з адным... а вось твой чалавек... яго можна наагул не сустрэць
ды не існуе кахання наогул.. усё што ёсць - гэта закаханасці, сімпатыі, захапленні.. ну ці розныя іншыя пачуцці і іх сукупнасці