а пагуляемся ў "сябрую-не сябрую"!

ёсьць такія людзі ў ЖЖ-прасторы... дзіўныя. то зафрэндзяць (часам бывае так, што пішуць лісты-тлумачэньні ў асобку кшталту: "Добры час сутак, дарагая Ася! Я вас зафрэндзіў таму што ваш блог *кампліменты блогу і мне* Спадзяюся на ўзаемнасьць"), то разфрэндзяць... пасьля зноў зафрэндзяць... і расфрэндзяць... а пасьля - зафрэдзяць наноў... матывацыя - незразумелая. от толькі што мяне зноў дадаў да сьпісу сяброў хлопец, які от так от хістаецца: то туды, то сюды...

але ёсьць такія "нявызначыўшыеся" і сярод вядомых літаратараў. цікава, гэта яны так у адносінах да мяне паводзяць (узгадала ў артыкуле, у інтэрв'ю, у аглядзе, у топе - зафрэнджу, не памянула - пайшла вон са сьпісу сяброў!) ці да іншых таксама?...

чаго вас хістае та так, мілыя, родныя мае?
  • Current Mood: busy busy
Теги:
Ася, может, они чайники в ЖЖ, как я , например. У меня в блоге всё по-английски, а я учила немецкий. И я практически ни фига не понимаю, что делаю. Могу кого-нибудь случайно расфрэндить. А ты тут про такие высокие материи))))))))))))))))))))))
афігець, ты на гэта ўвагу звяртаеш????? я і не заўважу, калі мяне разфрэндзяць, калі мне персанальна пра гэта не скажуць, ды мне і пофіг. А тых, хто фрэндзіць мяне, я нават не чытаю -- не гляджу старонкі. Бо зазвыч гэта ці боты, ці тыя, хто мне не цікавыя. Калі каму трэба, тыя неяк гм...адкаменцяць.
Ага, у меня есть такой vadzim - раз в неделю то зафрендит, то отфрендит.