не магу дачытаць :(

ніколі не кідаю кнігі недачытанымі. і не магу прапускаць словы, сказы, абзацы, старонкі... не ўмею чытаць па-дыяганалі.

калі пасля 9 класа, здаецца, нам на лета задалі "Вайну і мір", матуля параіла мне прапускаць месцы, дзе апісваюцца бітвы... а я не змагла так - прачытала ад коркі да коркі.

калі не пасьпяваю прачытаць цалкам раман да практычнага на журфаку, то абавязкова дачытваю пасьля...

а дачытаць "Параною" Марціновіча не магу. прачытала больш як палову. а далей... мо, гэта ад таго, што кніга мяне вельмі расчаравала?.. я чакала ад Віктара ого-го якога раману! а атрымала - правал, пустышку... я, канечне, і раней чытала слабыя рэчы. але знаходзіла сілы дачытаць. а тут... што рабіць?...

ЗЫ: Раман Томы Лісіцкай "Ідыёткі" прачытала адным махам, і яшчэ працягу хачу... Хто б мог падумаць... Што "Ідыёткі" мне спадабаюцца больш, чым "Параноя"
  • Current Mood: sad sad
Теги:
аўдыёкніга?.. о не... слухаць прозу ў аўдыёфармаце - гэта нерэальна... тут чытаць трэба. думаць.
я старамодная ў гэтым плане.
Трэцяя частка чытаецца весялей - там хоць няма бясконцых рапартаў бамжоў аб сэксуальных фантазіях герояў.
Дайце мне пачытаць=)
я хутка.
мо і вы потым захочаце)
может, ты приведешь аргументы. почему роман пустышка, а не просто назовешь его этим словом?
а то, что идиотки читаются одним махом - это ведь не говорит, что пере нами хорошая литература. донцова и маринина тоже хорошо читаются. вот. ты просто увлекешься эмоциями.
Алёнка, ты забываешся, што ты чытаеш мой пост ў блогу, а ня мой артыкул ў газеце, часопісе і г.д.
дарма так. усім не дагадзіш, а кніжка насамрэч харошая, вельмі такая атмасферная, штолі. другая частка выйшла слабаватай, але чаго ж хацець ад пратаколаў?

а так пачытаюць цябе людзі і расхочуць чытаць, бо па тэксьце падобна на тое, што кніга - лайно лайном.
самае страшнае, што так лічу далёка ня толькі я... але і больш паважаныя крытыкі

не лаёно лайном, але няма чаго марнавацьчас на гэтую кнігу

лепей Віктара Казько пачытаць
калі патрапіцца ў рукі - то і я зірну, але што чытаць буду - ня факт...
ася, а что с твоим блогом. Че-то не поняла.
Глянь, пожалуйста мою запись про новый год в моем блоге. Очень хочу услыхать критика.
А Параною я тоже не могу читать, даже Гапеева читала с большим интересом. Не говоря уж о Лисицкой))))))))))))