Хто са знакамітасьцяў самы тупы?

паглядзела сёньня па муз-тв підарачу пра IQ зорак. рэйтынг з 25 чалавек склалі...

займальная штука. забаўная :) асабліва павесялілі каментары Вікі Дайнэка і бландзінкі з групы "Фабрыка". ня ведаючы ніводнай са
знакамітасьцяў асабіста, яны ўпэўнена падцьвярджалі: "Так, безумоўна, Ніколь Кідман разумная жанчына"! альбо "Брэд Піт ніколі не падаваўся мне разумным..." вядучы, які сьцёбна і іранічна падаваў кожную пазіцыю топа, быццам адмыслова запрасіў гэтых экспертаў :) тупыя гавораць пра тупых. супер!

ніводная пазіцыя рэйтынга мяне не зьдзівіла :) праўда, ніхто не сумняецца, што Джэсіка Сімпсан разумнейшая за Мадону? От і мяне не шакаваў гэты факт...

зрабіць бы такі топ з нашых так званых зорак... :)) весялуха была б тая яшчэ... і экспертам якую Лусю Лушчык запрасіць... Хаця не, яе саму трэба ў топ :)
  • Current Mood: crazy crazy
я думаю не шмат бы цікава атрымалася. Нашыя "зоркі" не вельмі вядомыя нават у рамках сваёй краіны, тым больш расейкія і заходнія гопнікі з музычных каналаў мне больш даспадобы.
аналагічна

можна было б зрабіць які рэйтынг у рэжыме "для сваіх". ёсьць жа людзі, якім гэта цікава... нашто іх пазбаўляць вясёлай хвілінкі?
) о, спадарыня Дайнэка - пераможца нейкай там па ліку фабрыкі зорак.. вы нязнаеце такую? ганьба!! )))
Колькі разоў уключаю тэлевізар, прыяжджаючы да хаты, столькі разоў радуюся, што тут у Менску яго не маю.
Хіба што пакет каналаў Discovery прыемна паглядзець, дый то адны паўторы і тупая рэкляма саміх сябе %(
ой, я яго наагул не гляджу. толькі мафію часам па тым жа муз тв. і тое, калі ў госьці да бацькой Алеся езьдзім ))

а так... я чытаю. а не целік гляджу.