Кнігі, што выйшлі ў 2009 годзе

Дапамажыце мне ўзгадаць як мага болей мастацкіх кніг беларускіх аўтараў, што выйшла ў бягучым годзе.

я пачну.

Акулін Эдуард "Віртажы"
Анціпенка Алесь, Спрынчан Аксана "Дарога і шлях"
Аркуш Алесь, Козік Барыс "Брызгалаўка"
Арлоў Уладзімер "Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся"
Бабкоў Ігар "Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб"
Бахарэвіч Альгерд "Сарока на шыбеніцы"
Бурсаў Андрэй "Празнеб'е"
Вайцяшонак Марыя "Серпень"
Вальтар Віктар "Выбраныя творы"
Глобус Адам "Play.by"
Дранько-Майсюк Леанід "Анёлак і я"
Дубавец Сяргей "Русская кніга"
Дубавец Сяргей "Як?"
Зубовіч Яўген "У небе сонца заходзіць самотна"
Іпатава Вольга "Знак вялікага магістра"
Казько Віктар "Бунт незапатрабаванага праху"
Казько Віктар "Дзікае паляванне ліхалецця"
Някляеў Уладзімір "Цэнтр Еўропы"
Плакс Дзмітры "Трыццаць тэкстаў"
Пятровіч Барыс "Піліпікі"
Разанаў Алесь "Сума немагчымасьцяў"
Скобла Міхась "Акно для матылькоў"
Шалкевіч Віктар "Блюз Вясна"
Федарэнка Андрэй "Нічые"
Цвірка Кастусь "Воўчая выспа"
Ываноў Віктар "Асарці"

зборнікі:

"Ад ніў прыдзьвінскіх"
"Пакахай мяне, калі ласка"

"Ягамосьць"
"Пасланец мужнасьці"
Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім. "Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша", апокрыф-правакацыя. Учора выйшаў сігнал.
--Цвірка Кастусь "Воўчая выспа"--

От так нада работаць! публікацыя ў "Полымі" - і кніга ў той жа год.
А кніга сама - байка. Пра якую неяк і гаварыць не хочацца. Але ж хутка пачытаем пра "гімн чалавечай працы, услаўленне чалавечага духу і надзвычай дакладнае, маляўнічае апісанне роднай прыроды, напісанае жывым мастацкім языком".

ЗЫ Можна лічыць, што то я з зайздрасці.

--Пятровіч Барыс "Піліпікі"--
От якую б хацеў мець найперш. Ася, дзе можна замовіць?
Проста
Проста дзеля колькасьці можна было б згадаць тую ж "Афганскую..." Яна выйшла ў гэтым годзе. І яе (на маё дзіва) няма ў продажы ўжо. Там было некалькі зусім новых апавяданьняў.