Сучасная беларуская літаратура ў блогах

Выклала сваю навуковую працу пра блогі пісьменьнікаў і літаратурныя кам'юніці, напісаную ў мінулым годзе. Праца была ўхваленая камісіяй на навукова-практычнай канферэнцыі і апублікаваная ў зборніку навуковых работ.

Паколькі ЖЖ адмаўляецца публікаваць шмат сімвалаў (а там усяго 6 старонак), то заліла файлік суды. Чакаю вашых каментароў, заўвагаў :)

Я правяла класіфікацыю блогаў: падзяліла іх на тры асноўныя катэгорыі. Прааналізавала па адным блогу з кожнай катэгорыі.

Таксама класіфікавала літаратурныя кам'юніці. Дала кароткае апіспнне кожнага зь іх.
Теги:
пададзеная класіфікацыя. атрымалася 3 групы блогаў. па адным прадстаўніку ад клжнай групы...

гэьа навуковая, таму абмежаваная старонкамі :(
А дзе сьпіс з 71 літаратара? Я не знайшоў, можа варта дадаць спасылку ў профіль суполкі:
Выпадкова, у мяне нейкія глюкі ў кампе. Напрыклад, не магу зрабіць нармальны пост са спасылкамі.

Аднаўлю.
"Каго люблю - таго піяру".
А дзе сапраўды літаратурны блог Южыка?
І як можна рабіць такі аптымістычны вывад, калі наперадзе некалькі данных аб тым, што то той не аднаўляецца, то тут - раз у тыдзень, а тут - здымкі ды спасылкі, і вось тут - сметнік навінаў?
Для мяне гэта просты абзор блогаў, тым больш абмежаваны ЖЖ, але ну ніяк не навукавая праца. Артыкул.
Не крыўдаваць!
Я ж не ведаю патрабаванні да студэнцкіх навуковых працаў :)
"Каго люблю - таго піяру" - няпраўда. я на той момант была ў сварцы з Глобусам, але напісала пра ягоны блог.

на жаль, навуковая праца не дазваляе напісаць пра ўсіх, пра каго хочаш...

сьметнікі - гэта кам'юніці ) а блогі жывыя такія арганізьмы

я не крыўдую ) калі я пісала працу, то і аглядаў не было. я згодная з вамі, што гэта агляд. гэтым годам буду рабіць ужо неагляд. увяла ў тэму - цяпер можна будзе і па-навковаму падыходзіць :)

дзякуй за заўвагі.
прачытала. паколькі ты аналізуеш мой блог, я як бы ня маю маральнага права рабіць значных заўвагаў, але не ўтрымаюся і далучуся да іроніі наконт журналістыкі як навукі:) у нас філёлягаў усё, мягка кажучы, іначай.

і яшчэ праца яскрава ілюструе, як імкліва састаравае ўсё ў блогасфэры. гэтая інфармацыя, на мой погляд, ужо год як абсалютна не адпавядае існаму стану рэчаў.