БАТАН І РЫБКА

Ён называў яе Рыбка і яна б магла пакрыўдзіцца, калі б не кахала яго. Што і казаць ёй гэта нават падабалася. Яны сядзелі вечарам і глядзелі на месяц - тлусты, гнілазубы батан і плоскарылая рыбка.

- Я вельмі кахаю цябе, - казаў батан, - я хачу, каб мы былі адзіным цэлым, каб мы былі адзіным арганізмам.

Рыбка моўчкі выслухала гэта.

- Ведаеш, ёсць такія рыбы -вудзільшчыкі Caulophrynidae, працягваў батан, - яны жывуць на вялікай глыбіні. - Самец знаходзіць саміцу ў абсалютнай цемры па паху ферамонаў - як мы з табою - прычэпліваецца да боку саміцы сваімі вострымі зубамі. Хутка ён зрастаецца з саміцай вуснамі і языком, а яго сківіцы, зубы, вочы і кішэчнік рэдуцыруюцца так, што ў рэшце рэшт ён ператвараецца ў просты прыдатак, які выпрацоўвае сперму. Яго харчаванне залежыць ад крываноснай сістэмы саміцы. Цікава! Праўда?

- Ты - сам маленькі прыдатак, - грэбліва кінула Рыбка, - але я кахаю цябе. Пацалуй мяне.

Батан пасунуўся бліжэй, пацалаваў дзяўчыну ў шчаку, а потым са злосці ўкусіў да крыві. Праз тры дні ён зрабіўся неразлучным з ёю.

Рыбка была вельмі задаволеная, бо яна ведала, што на целе саміцы можа быць да трох самцоў.


Арцём АРАШОНАК  (друкуецца са згоды аўтара)
Теги:
Вот и мне. Потому как люблю сказки (см.тег Сказанки на моей страничке).