пра зьмену імя на Ася і пра "...вы па нацыянальнасьці толькі руская!!!"

У мяне сёньня сьвята! Зь сёньняшняга дня я Ася Паплаўская - афіцыйна!

Так, я такі зьмяніла імя на блізкае мне, роднае, дарагое
(баялася, што міністэрства юстыцыі ўгледзіць нейкую крамолу і не дазволіць, але ўсё ціп-топ). Вось падцьвяржэнне :)


Так што, 11.11 - мой другі Дзень Народзінаў. І дата якая слаўная!

Калі афармляла дакументы, зноў паўстала пытаньне пра маю нацыянальнасьць. Памятаеце, роўна тры месяцы таму, калі хадзіла ў загс падаваць заяву на зьмену імя, я пісала ў сваім старым ЖЖ, ШТО мне адказалі...

Сёньня:

-Так, якая нацыянальнасьць у вас?
- Як, якая? Беларуска, натуральна!
- Не, вы руская. Вы ня можаце быць беларускай.

- Чаму гэта? Якая ж я руская, калі размаўляю па-беларуску, калі вырасла ў Менску?
- Так, але ў вас маці руская!
- Але бацька беларус!
- Так яго ж няма ў вашым пасьведчаньні аб нараджэньні. А нацыянальнасьць вызанчаецца паводле нацыянальнасьць аднаго з бацькоў. А ў вас - толькі маці.
- Нацыянальнасьць вызначаецца па асабістым жаданьні чалавека! У мяне бацька беларус, прозьвішча маё - польска-беларускае!
- Я вас разумею, але нічога не  магу зьмяніць. Нарадзіліся ў Расеі, пасьведчаньне аб нараджэньні там выдадзенае, маці, адзіная запісаная ў пасьведчаньні - руская. Таму і вы - руская. І так будуць заўсёды і паўсюль пісаць. У вас жа грамядзянства РБ! Дастаткова... Навошта вам нацыянальнасьць беларская?..

Так склалася, што мая бабуля - руская. Нарадзілася, вучылася ў Расеі. Пасьля выйшла за дзядулю-беларуса, пераехала ў Менск. Маці мая нарадзілася і выраста тут, у Беларусі. Але бабуля мая запісала яе рускай. Хаця бацька ейны беларус!

Мой бацька таксама - беларус. Але так атрымалася, што, дзякуючы матуліным маніпуляцыям, бацьку не ўпісалі ў маё пасьведчанне аб нараджэньні. На месцы "імя, прозьвішча бацькі" - прочыркі... Вось і атрымлвмаецца, што, маючы бацьку-беларуса, я руская :(
  • Current Mood: sad sad
Теги:
Ну то віншую!
Дык ты сапраўды руская?)))))
Аднойчы незнаёмыя мне людзі гэтаксама абсалютна беспадстаўна вырашылі, што я - руская, бо прозьвішча на -ава. Хаця ніколі ніхто з маіх сваякоў ня быў расіянінам і ня жыў нават там. Проста аднойчы адна далёкая-далёкая сваячка вырашыла зьмяніць прозьвішча і ўзяла прозьвішча свайго расейскага ўхажора. На тое былі свае прычыны, вядома...
Але каму што дакажаш...ай
дзякуй
ну прозішча на -ава і маці, якой рускай запісалі чамусь, а бацьку наагул НЕ ЗАПІСАЛІ — розныя рэчы...
хыхы
ніхто амаль ня знае... таму што я тры гады ўдо толькі Ася...

нешта ты авы мяняеш як мужыкоў як пальяаткі
1) наконт нацыянальнасьці нейкая лухта.. думаю можна і варта аспрэчыць. Думаю, можна нават да ўзроўню ААН справу раскруціць :)
2) Таржок гэта крута :))
3) А самае цікаве (былое афіцыйнае імя) схавалі :((
а сэнс? мне патлумачылі, як можна зь яніць нацыянальнасьць - трэба, каб мая маці нацыяналнасьць мяняла. бацьку запісаць ўжо нельга ў пасьведчанне (мне мовае выдадуць), паколькі я паўнагадовая :(((

У Таржку ніколі не ьыла... а там кіно здымаюць часта. трэба будзе абавязкова збезьдзіць

маё старое імя неактуальнае, нелббімае, таму ня трэба яго ведаць. гэта мая прыватная таямніца
віншую!
а калі не сакрэт, колькі агулам па часе заняў гэты працэс і колькі розных устаноў было аббегана ?
3 месяцы. 1 установа
але 3 месяцы таму, што рабілі запыт ў Расію і чакалі адказ... звычайна робіцца за месяц
у мяне падобная гісторыя.... мой брат старэйшы хацеў сястру Алёну, калі быў маленькі і збіраў грошы на маё нараджэнне ну і наогул чакаў)...ну і тут з'явілася я і яны з бацькам пайшлі ў ЗАГС, каб запісаць мяне. Там ім сказалі, што імя "Алёна" не існуе ў прыродзе, а ёсць толькі "Елена"....вось так і жывем... ніхто са знаёмых не называе мяне Ленай...бо гэта зусім не я , а ейкая іншая асоба, па бел. таксама нармальна , бо "Алена" мне падабаецца....але вось незнаёмыя/малазнаёмыя людзі, грунтуючыся на дакуменатах, называюць мяне "Еленай", "Ленай"....мне не падабаецца....вось і думаю, можа варта памяняць....ці таксама скажуць, што такога імя няма? і наогул, цяжкая працэдура?
варта мяняць. ня скажуць. такое імя існуе. мне ж не сказалі, што мняма імя Ася. хаця маёй справай займалася вельмі сімпатыяная мілая добрая жанчына. працэдура няцяжкая. пішаш заяву, зьвіраеш патрэбныя дакументы, ксеракопію, фота, дакументы, якія падцьвярджаюць, што матывацыя сур'ёзная для зьмены імя... асататняе робяць яны )
нічога складанага няма. галоўнае - мець грунтоўную матывацыю, прычыну. прычына "імя не падабаецца" - не пракаціць ))

інстанцыя адна - загс. робіцца хутка. месяц недзе. мне рабілі 3, бо пасылалі запыт у Расею, чакалі адказу. пасьля накіравалі запыт ў Міністэрства юстыцыі, каб атрымаць дазвол на зьмену імя (могуць і адмовіць), пасьля даслалі мне паперу, што мінюст дазволіў. і я пайшла ў загс, аплаціла зьмену імя і мне выдалі пасьведчаньне. засталося памяняць пашпарт
нічога дрэннага ў гэтым няма. усе нацыяланьасьці добрыя. але ёсьць такая рэч, як самавызначэньне, самаіндафкацыя. я - беларуска. вось і весь сакрэт
Я праз гэта прайшла 8 год таму. Мяняла "Катю" на "Касю", але мне сказалі, што змяніць можна толькі на падставе дакументаў афіцыйна выдадзеных мне на імя "Кася" :). Клас! Прыйшлося перакладаць пасведчанне аб хросце і першай камуніі, якія былі напісаныя на польскай мове, таму там натуральна было напісана "Кася". Карацей, свайго я дабілася, але гэта нейкая фігня, чаму я не магу памяняць імя проста таму, што мяне называлі у савецкія часы, калі імёны былі строга рэгламентаваныя, нак тое, якім мяне называлі усё жыццё родныя і сябры?!

ЗЫ. Раскажу гісторыю сяброўкі, якая таксама мяняла імя, ёй адразу "падказалі" што бясплатна гэтага ніхто ёй ня зробіць. Але сям'я у яе звычайная і даваць хабар за такую справу бацкі, натуральна, не хацелі. У сяброўкі узялі дакументы на разгледжанне, але гэта значыла, што будуць чакаць на капэрцік. Вось аднойчы мама гэтай дзяўчыны, ішоўшы з крамы дамоў, вырашыла зайсці спытацца як там на конт іхнай справы. Зайшла яна, значыць, у кабінет, паставіла на стул набітыя пакупкамі торбы і з ветлівай усмешкай пытаецца, як, ціпа, справы. Цётачка, што сядзела за сталом, з радасццю, зірнуўшы на пакункі (з выглядам: "ну нарэшце"), гэтак жа ветліва ёй адказала, што усё добра, іхная справа вырашана на іхную карысць, дастала папку і паставіла штамп "дазволена". Трэба было бачыць яе выраз твару, калі мама дзяўчыны, задаволена развіталася, узяла свае торбы і выйшла за дзверы :))))))))))))))))))))))))))))))))
Віншую, Ася! Зновым імем, з новым шчасцем!:)
Дарэчы, у мяне таксама ёсць праблемы такога плану. Надта ўжо разумныя пашпартысткі апошнім часам(( Калі рабіўся мой першы ў жыцці пашпарт, усёй сям'і са словамі "Нет такой фамилии КузьминОва" напісалі Кузьмінава. Я, калі ўжо была ужо дастаткова сталая і разглядала ў падрабязнасцях гэты дакумент, была вельмі здзіўлена, што я не я. Бо я ж ведала, як правільна!А тут такі сюрпрыз... Калі рабіла новы пашпарт, прасіла прозвішча напісаць правільна. А мне сказалі: няма ніякай падставы. Толькі калі ўсёй сям'і змяняць. Не зрабілі, бо бацькам тады было не да таго(
Вось я і маю два варыянты прозвішча) Адно - для дакументаў, другое - "як правільна"...