Бахарэвіч пра асноўную праблему беларускай літаратуры

“Праблема беларускай літаратуры ў тым, што яна пакуль яшчэ не навучылася проста быць. Яна вечна змагаецца за нешта. За што змагалася беларуская савецкая літаратура, усім добра вядома. У апошні час усё выглядае так: літаратары маладзейшага пакаленьня змагаюцца за тое, каб упісацца ў агульнаэўрапейскі кантэкст, або за тое, каб стварыць нейкае падабенства масавай літаратуры, заваяваць сэрцы даярак і сантэхнікаў. Старыя пісьменьнікі змагаюцца за тое, каб застацца актуальнымі на радзіме, за тое, каб на іх не забыліся. Чаргінцоўскія графаманы змагаюцца за сваю легітымацыю і працоўныя кніжкі. Нацыянальна заклапочаныя змагаюцца за сваё вечнае адраджэньне. Я ў гэтыя гульні прынцыпова не гуляю. Пісьменьнік мусіць пісаць, а не змагацца” (Альгерд Бахарэвіч, з інтэрвію Алесю Кудрыцкаму).

Я з Альгердам згодная па гэтым пытаньні.

Не змагацца трэба, а кнігі добрыя чытаць, разьвівацца, і ствараць якасную літаратуру, а не гуляцца ў змагароў і постмадэрністаў!
  • Current Mood: crazy crazy
Я проблемы не вижу. Могу назвать много писателей, которые змагалісь - и при этом писали. Я даже думаю, потому так и писали. Я вижу проблему в том, что многие писатели многое говорят на публику цитирования для. Бахаревич, в данном случае, змагаецца с писателями, которые змагаюцца
от! а зараз многія ня пищуць, а тольки змагаюцца

у нас столькі літаратараў, а вартых увагі можна па пальцах адной (!!!) рукі пералічыць

Альгнрд выказаў сваё меркаванбне... я ня бачу тут мэты пазмагацца
Паэт не мае права быць паэтам
цнатлівае і чыстае красы,
калі ў айчыне загніваюць рэкі
і засыхаюць на вачох лясы.

Напісаў Анатоль Сыс.

Вам, Ася, давядзецца выбіраць, з кім вы — з пасіянарыем Анатолем Сысом ці з канфармістам Альгердам Бахарэвічам. Асабіста мне Сыс бліжэй
пра што гэты верш? не пра тое, што паэт, творца павінен тупа змагацца абы змагацца. Анатоль Сыс гэта даказаў сваёй творчасьцю.

мы па-рознаму разумеем гэты верш Сыса

мне таксама Аатоль бліжэй. ён сапраўлны
Няма ніякай праблемы беларускай літаратуры (сьмешна маёй срацы,пшепрашем))),а ёсьць праблема аднаго раздатчыка інтэрв'ёў (назавём гэта казусам Бахура),які перажыў родавую траўму псіхічнай дэзінтэграцыі і дагэтуль ня можа (ня хоча?) выбраць паміж як мінімум трыма іпастасямі яго натуры:беларускай,нямецкай і жыдоўскай...
А кажучы проста, Бахарэвіч выявіўся найбольш яркім і нахабным прадстаўніком пакаленьня "прагматыкаў" у мастацтве,якое,як і пакаленьне "прагматыкаў" у палітыцы,зразумела,што на белмоўнасьці-беларускасьці пры пэўнай хцівасьці натуры і інтэлекту можна паймець пэўныя матвыгоды. Вядома,для гэтага трэба як мінімум ведаць хоць адну з зах-еўрапейскіх моваў, абавязкова засьведчыць сваю лаяльнасьць да жыдоў ,умець пісацць заяўкі на гранты і ведаць, на якія адрасы іх дасылаць... Ага,а ў тых заяўках і ў сваіх творах трэба напорна і несупынна сраць і сраць на сваё і сваіх...Вось,збольшага,і ўвесь ,перапрашаю,феномен Бахарэвіча. "Я ў гэтыя гульні прынцыпова не гуляю", - заяўляе нам наш гамбургскі герой. Дык калі ты не гуляеш,якога ж ты чорта так настырна раздаеш свае інтерв'ю,якія якраз і ёсьць элементам той бруднай гульні,якая сёньня вядзецца вакол і у кантэксьце Беларускага?..
"Ага,а ў тых заяўках і ў сваіх творах трэба напорна і несупынна сраць і сраць на сваё і сваіх..." - ні ў якім разе. беларускую літаратуру, Беларусь трэба любіць, як сказаў мне ўчора Леанід Дранько-Майсюк
Мяркую, што вось гэты падмечаны Вамі феномен "незмагання" варты добрага, сур'ёзнага артыкула. Асабліва збрыджвае вось гэтая гульня ў негулянне...
Праблемы няма, кожны пiша аб тым што яго найбольш хвалюе перш за усе. I не зразумела што тут маецца пад змаганьнем, як што тут было пазначана змаганьне за нац. адраджэньне, дык не так шмат аб гэтым i пiшуць. Па другое тэма гэта актуальная зараз, i кожны апелюе да гэтага як можа. Есьць людзi якiя пiшуць пра прыроду, чалавечыя стасункi i г.д. А элемент змаганьня iснуе у жаднае творчасьцi, нават як што яна й каньюнктурная. Чалавек не можа быць над усiм, iнакш аб чым творчасьць?
актуальная тэма нацыяналтнага адраджэньня? ды мне яна ўжо так надакучыла, што хочацца пачытаць нармальны раман
Ася,мая дарагая муза,вы пра е т а ўжо забыліся?

"Рана ці позна кожны блогер сутыкаецца з праблемай адфрэнджваньня. Давялося і мне пазбавіцца ад некаторых адыёзных асобаў з мазгамі ў форме свастыкі; ад аднаго дзіўнага таварыша, які рэгулярна вышукваў, якую б яшчэ гістарычную віну перад беларусамі ўзваліць на маіх любімых украінцаў і латышоў; ад бедных духам істотаў, хворых на гнойны ура-патрыятызм; ад адной юнай расісткі (ці не яна праходзіла бясслаўную практыку ў той заводзкай газэтцы, дзе я калісь працаваў? - ня памятаю); ад розных дзяцей, якіх немагчыма чытаць бязь сьмеху (у прыватнасьці, ад "літаратурнага крытыка" Асі Паплаўскай, якая вельмі павесяліла нас учора, паведаміўшы ў адным са сваіх дзёньнікаў, што яна не чытала "Уліс" Джойса - што найлепшым чынам характарызуе як самога "крытыка", так і стан гэтай самай крытыкі ў Беларусі. Цікава, што яшчэ з эўрапейскай клясыкі яна не чытала)".