Чаму я сур'ёзна стаўлюся да ЖЖ

ехалі ў Гарошкаў. я сядзела з класным чалавечкам Ірай. мая добрая знаёмая па Вільні. балталі, рагаталі... зайшла размова пра ЖЖ. Ірышка сказала нешта кшталту: "Ой, няма часу на ЖЖ... і бла-бла-бла"... я такое чую ня першы раз. многія глядзяць на ЖЖ як на марнаваньне часу, на сеціўную залежнасьць і г.д.

я прывяла Іры 4 вельмі істотныя падзеі ў маім жыцьці, што адбыліся дзякуючы ЖЖ. Пасьля чаго яна сказала: "Ну, калі так, то канечне!"

Я распавяду пра 3 зь іх. Усе зьвязаныя зь сучаснай беларускай літаратурай:

1. Менавіта ў ЖЖ мне напісаў каментар Алесь Аркуш (alesarkush ) з просьбай напісаць для Радыё Рацыі эсэ пра сучбелліт. Напісала, агучыла ў эфіры радыё. З таго часу сябруем з Алесем Аркушам. Двойчы езьдзіла да яго ў Полацак на Глінянага вялеса, пазнаёмілася зь яго жонкай, цікавым чалавекам і адухоўленым мастаком Тацянай Козік. Напісала інтэрв'ю для "Дзеяслова"... Да шмат чаго было :) І будзе

2. Напісаў мне неяк Анатоль Івашчанка (viershnick ), каментар з просьбай напіаць рэцэнзію на зборнікі маладых аўтараў "Групавы партрэт з Бабай Броняй", "In Вільня veritas" у "Дзеяслоў"... Гэта была мая першая публікацыя ў найбуйнейшфм і найцікавейшым літаратурна-мастацкім часопісе краіны. Зараз я публікуюся ў "Дзеяслове" пастаянна.

3. Мінулай восеньню даслала мне Тамара Лісіцкая (toma_lisitskaya ) ліст з прапановай прыйсьць ў студыю НЭТрадыё і даць гадзіннае інтэрв'ю :) Тады і прапанавала мне Тома праект "СучБелЛіт" на НЭТцы. 16 врасьня бягучага года я шчэ раз прыйшла ў студыю НЭТрадыё у госьці да Томы Лісіцкай у перадачу "ІМХО". Прыемна пагутарылі. А 30 верасьня я выйшла першы раз у эфір з аўтарскай передачай "СучБелЛіт"....

(амаль на ўсё дала спасылкі. калі цікава - пераходзьце)

ну як? ЖЖ - безсэнсоўная рэч, на якую шкада часу? ;)
  • Current Mood: happy happy
Калі разглядаць ЖЖ як сродак камунікацыі з людзьмі і адкрыццё працоўных або творчых магчымасцяў, то гэта не марнаванне часу. Але далёка не для кожнага чалавека ЖЖ робіцца такой прасторай, а ў дадатак, яна патрабуе пэўнага часу і сілаў. :)
так, слушна...
мне, мабыць, пашанцавала.. ня ведаю, як сказаць

але як ёсьць. ня толькі я дзякуючы ЖЖ займела колькі праектаў )
Канешне! Кожны мае ў сваім жыцці такое "нешта", што прыносіць яму нешта добрае. Я ведаю людзей, якія сваю другую "палову" знайшлі дзякуючы там, скажам, фэйсбуку або аднакласнікам. І г.д. Важна не столькі на якую ты прыходзіш платформу камунікацыі, колькі - ці дае яна табе нейкія магчымасці і ці карыстаешся ты імі.
я б узяў шырэй. "няма ў мяне часу на вашы інтэрнэты", -- кажа чалавек і губляе дзень на паездку на Жданы, каб набыць рэч, якую ты можаш заказаць пра сеціва, і атрымаць, не выходзячы з кватэры.
LiveJournal патрабуе высілкаў, а на які не будзь vkontakte (на дух яго не пераношу) іх ня трэба, дарэчы як і розуму :). Таму на другое заўсёды "ёсьць" час.
во як:)
дарэчы, "Дзеяслоў" №42 зьявіўся. ці ты ўжо ў курсе?..