Адказваю на пытаньні...

Прыляцеў ад Купалінкі моб. Стары як сьвет: 5 пытаньняў - 5 адказаў. Але ў ім заўжды цікава браць удзел :)

1. Калі маскарад, то які касьцюм на табе?


касьцюм Асі Паплаўскай

2. Ты выйграла рамантычную паездку на дваіх - куды?

Барселона

3. Які са сваіх артыкулаў або творчых прац ты лічаш самым удалым? Дай пачытаць.

у 21 год, нават напісаўшы шмат артыкулаў, не лічу ніводны зь іх вельмі ўж удалым. удасканальвацца мне шчэ огого! рыхтуючыся да сёньняшнай гутаркі з Севярынам, перачытала артыкул, што пісала год таму амаль. Усьміхнула. Гутарка атрымалася, на мой погляд цікавая (таму што харызматычны суразмоўца з небанальнымі думкамі):

Севярын Квяткоўскі: панкаўскі бацька й журналіст-гастарбайтэр


4. А колькі ты хочаш дзяцей? Хлопчыкаў ці дзяўчынак?


Дваіх. Дзяўчынка і хлопчык.

5. Дзе і з кім ты плануеш адзначаць Новы год?

От як карта ляжа, так і будзе


калі хто жадае атрымаць пытаньні, пакілайце каменты :) прыдумаю штось такое арыгінальнае :)
  • Current Mood: crazy crazy
1. Для цябе асабіста шопінг лепей за сэкс?
2. Як ты зарабіла свае першыя грошы?
3. Ці ўмееш ты маляваць?
4. Якія прафесіі ты хацела б паспрабаваць?
5. Ці чытала ты Ніцшэ?