Адказваю на пытаньні...

Прыляцеў ад Купалінкі моб. Стары як сьвет: 5 пытаньняў - 5 адказаў. Але ў ім заўжды цікава браць удзел :)

1. Калі маскарад, то які касьцюм на табе?


касьцюм Асі Паплаўскай

2. Ты выйграла рамантычную паездку на дваіх - куды?

Барселона

3. Які са сваіх артыкулаў або творчых прац ты лічаш самым удалым? Дай пачытаць.

у 21 год, нават напісаўшы шмат артыкулаў, не лічу ніводны зь іх вельмі ўж удалым. удасканальвацца мне шчэ огого! рыхтуючыся да сёньняшнай гутаркі з Севярынам, перачытала артыкул, што пісала год таму амаль. Усьміхнула. Гутарка атрымалася, на мой погляд цікавая (таму што харызматычны суразмоўца з небанальнымі думкамі):

Севярын Квяткоўскі: панкаўскі бацька й журналіст-гастарбайтэр


4. А колькі ты хочаш дзяцей? Хлопчыкаў ці дзяўчынак?


Дваіх. Дзяўчынка і хлопчык.

5. Дзе і з кім ты плануеш адзначаць Новы год?

От як карта ляжа, так і будзе


калі хто жадае атрымаць пытаньні, пакілайце каменты :) прыдумаю штось такое арыгінальнае :)
  • Current Mood: crazy crazy
уплыў Глобуса і Адамчыка, а таксама фільма ВікіКрістінаБарселона" Вудзі Алена...
1. Для цябе асабіста шопінг лепей за сэкс?
2. Як ты зарабіла свае першыя грошы?
3. Ці ўмееш ты маляваць?
4. Якія прафесіі ты хацела б паспрабаваць?
5. Ці чытала ты Ніцшэ?
1. Калі не Славамір Адамовіч, то хто?
2. Табе зручней карыстацца кампом ці лэп-топам?
3. Ці чытаеш ты глянец? калі так, то які?
4. Ці ўмееш ты гатаваць?
5. Табе калісьці прыносілі каву ў ложак?
трымай:

1. Ты калі-небудзь біла посуд у гнеўным парыве?
2. Ты што-небудзь калекцыянавала (калекцыянуеш)? Што?
3. Ты еш нанач?
4. Ці какалі на цябе птушкі?
5. Як часта ты праціраеш пыл на працоўным месцы?
з задавальненьнем:

1. ці хацела ты калісьці коратка-коратка пастыгчыся?
2. апошняя кніга, якую ты прачытала (не папраграме, а сама)?
3. твая любімая радыёстанцыя?
4. ці гутарыла ты з кітайцам?
5. чаму ў цябе такі нік?
гхм... :))

1. Раскажыце пра паходжаньне вашага прозьвішча
2. Вы любіце танцаваць?
3. Вы ніколі не хацелі стаць дзяўчынкай?
4. Ці быў у вас калісьці (альбо ёсьць) сабака, кот, зьмяя, пачук?..
5. Ці затрымлівалі вас калісь меліцыянты?
:)
1. чаму ў вас такі нік?
2. вы суворы чалавек?
3. вашая любімая казка ў дзяцінстве
4. любімы савецкі фільм?
5. ці ьыла ў тваім жыцьці госорыя (-і), за якую тае сорамна і зараз? што за яна, калі такая мела месца?..
ок :)

1. Ты верыш у гараскопы?
2. Цябе часта запрашалі дзяўчаты на танец на дыскатэках?
3. Як ты думаеш, кім ты быў у мінулым жыцьці?
4. Як зьменісься ты пасьля войска?
5. Тваё самае любімае месца на планеце
калі ласачка

1. чаму ў вас лічбавы нік і што значаць гэтыя лічбы?
2. калі нам чакаць працягу вашага праекту “АСОБЫ”?
3. ваш любімы пралмет (у школе, ВНУ)?
4. які самы нечаканы падарунак рабілі вы?
5. чаму вы чытаеце мой ЖЖ?