Якую апошнюю кнігу сучбеллітаўца вы прачыталі?

чалавек, зьвязаны з літаратурай (пісьменьнік, крытык, літаратурны журналіст, літаратурны аглядальнік) заўжды павінны быць гатовы да банальнага пытаньня: "Якую апошнюю беларускую кнігу вы прачыталі?" Мяне адказ на гэтае незацейлівае патаньне часта цікавіць. "Скажы, што ты чытаеш - і я скажу хто ты"

ЗЫ: калі я задала гэтае патаньне Мікалаю Чаргінцу, ён параўнаў сябе з Лукашэнкам і прабубнеў, што на чытаньне ня мае часу... Цьху!
  • Current Mood: busy busy
славамір адамовіч "турэмны дзённік" вось літаральна ўчора скончыў))
“Халоднае сэрца” Гаўфа/Бахарэвіча.
І хто я?
о... такія розныя кнігі, і ты ня памятаеш, што канкрэтна было апошнім?..

ну, зрэшты, няважна ) харошыя кнігі ;)
Я прачытала нядаўна Еву Вежнавец "Шлях дробнай сволачы".Доўга адыходзіла з трансу, што нагнала на мяне гэтая кніга. Ня ўмею я чытаць сумныя кніжкі. Цяперака думаю, ці варта працягваць тое чытво, калі яно дзейнічае так дэпрэсіўна?
я, да свайго сораму, шчэ так і не дабралася да Вкрнажец. у хуткім часе і я прачытаю... як буду гатовая да стану транса :)
Можна і я скажу, якщо ти у всіх питаєш?..
Останню книжку, яку я прочитала, була "Анадыямена". І вона мені дуже сподобалась. Добра поезія. Шкода, що мало...
Не да твару гранд-доктару філязофіі і старшыні СП зьвяртаць увагу на такія дрындушкі, як літаратура.
А я улетку чытау "НЕБА ПАД Бэрлiнам" i 2 кнiгi Паула Касьцюкевiча . яго пераклады з габрэйскай мовы я люблю.
Біблію ня так даўно перачытаў. а зь беларускага - Алесь Разанаў "Кніга ўзнаўленьняў". зараз перачытваю ягоную ж "Лясную дарогу".