Лідар гурта "Крама" Ігар Варашкевіч: Я ўсё жыццё зайздросціў Міхалку

Сёння ўпершыню хадзіла на мерапрыемства не як журналіст, а як блогер. На прэс-канферэнцыю з нагоды прэзентацыі дыска "Белая вада" легендарнай і любімай мной "Крамы" я пайшла б з задавальненнем, а тут атрымала аж два запрашэнні ад арганізатараў. Прыходзіш ты ў страўню "Камяніца", дзе час ад часу ладзяцца сустрэчы прэсы з музыкамі, і бачыш знаёмыя ўсе твары. "Ты для каго пішаш?" - пытаюцца ў мяне былыя калегі. "Для свайго блога", - адказваю. І бачу ў вачох сумесь зайдрасці і неразумення. Пашарылася па СМІ, прадстаўнікі якіх былі на мерапрыемстве - ніхто яшче не напісаў пра прэзентацыю. Буду першай. яжблогер!

Новы дыск "Крамы", які гурт выпусціла пасля працяглага перапынку з 2007 году, прадстаўлялі лідар гурта Ігар Варашкевіч ды аўтары тэкстаў Зміцер Лукашук і Наста Гулак. Дыск складаецца з дзесяці песень, якія, паводле Варашкевіча, былі напісаныя даўно. Песня "Твой накірунак", напрыклад, была створаная аж у 1995 годзе, але толькі зараз пабачыла свет. "Наагул творчая праца над альбомам цягнулася 20 год! Уласна запіс заняў чатыры гады з перапынкамі", - распавёў лідар гурта.

"У 2009 годзе была запісаная палова дыску. Калі ў нас узніклі цяжкасці і не было студыі для запісу песень, нам нечакана прапанаваў сваю студыю Ілья Міцько з "Лепрыконсаў". Вось такая бывае нечаканая дапамога ад тых, ад каго зусім не чакаеш..."





Пасля расповедаў пра запіс песень Варашкевіч адзначыў: "Гэты дыск па гуку будзе на галаву, а то і на дзьве вышэй за папярэднія!" На пытанне пра канцэпцыю альбома лідар гурта адказаў: "У нашых дыскаў ніколі няма канцэпцыі. У нас няма мэты некага здзівіць. Мае музычныя густы досыць традыцыйныя. Натуральна, любы творца павінен рабіць так, каб песні былі лепш і лепш з часам, але я імкнуся, каб мае песні былі якаснымі па гучанні. Гэта вельмі важна. У часы Высоцкага слухаліся песні, запісаныя ў кепскім гуку, але сёння гэта не пройдзе. Людзям падрэбны якасны запіс".

Музыка прызнаўся, што хацеў бы зладзіць тур па Беларусі на пяць канцэртаў, "але вы павінны ведаць, што забароны на нас працуюць. Многія думаюць, што нас ужо няма. Трэба, каб прыйшлі людзі, калі мы прыедзем з канцэртам. Проста так не паедзеш. Каб знайшоўся спонсар - гэта ўжо іншая размова..."

А потым адбыўся караценькі красамоўны дыялог паміж прысутнымі:

- У кожным горадзе ёсць чыноўнік, які любіць "Краму".
- Забараняць.


Гаворачы пра прамоцыю новага альбома, Ігар Варашкевіч адзначыў, што акрамя канцэрта, які адбудзецца ў Мінску 28 лістапада, па тэлебачанні будзе круціцца кліп на песню "Дзяўчынка са шклянымі вачыма". "Мы хочам сказаць людзям, што "Крама" жыве!"



Адказваючы на пытанне пра планы гурта, ягоны лідар адзначыў, што музычнага матэрыялу ў яго вельмі шмат, не стае толькі тэкстаў. На што Наста Гулак паабяцала "пры журналісцкай грамадзе", што новыя тэксты абавязкова будуць.

"Я ўсё жыццё зайздросціў Міхалку (лідар былога гурта "Ляпіс Трубяцкі" - А.П.), - прызнаўся напрыканцы сустрэчы Ігар Варашкевіч, - бо ў яго як толькі з'яўляецца песня, тут жа выходзіць і кліп на яе. У нас пакуль няма магчымасцяў здымаць кліпы на ўсе песні, хоць вельмі хацелася б".





Ася, какие воспоминания Вы пробудили в моей голове)))
1996 год, школьная дискотека, на дискотеку приглашена " Крама"
Это было супер!!
Две моих любимые песни: " Будзь разам з намi" и " Бяжы хлопец"))))
Сейчас нашла их в инете, балдею)) представляете , я даже вспомнила в чем я была тогда одета)))))
Спасибо Вам и Краме))
"Крама" на школьнай дыскатэцы? я ў адпадзе! гэта сапраўды супер!!!
за такія вось моманты, калі ў людзей з'яўляюцца такія ўспаміны, я абажаю сваю прафесію :)

дзякуй, што напісала :)

ЗЫ: мы на "ты" :)
Ася, да, на школьной дискотеке, представляешь?!))) и они были невероятно зажигательные )) после их выступления кассета с песнями ходила по рукам, я сама лично делала копии своим одноклассникам))) а еще я мечтала пойти на концерт в клуб где они выступали, но меня не пустили родители))
У тебя и правда волшебная профессия, даришь людям эмоции. Мне вот столько воспоминаний сейчас подарила)) спасибо!!
И большой - большой привет " Крама" ))))))))
слаба ўяўляю, бо на нашых дыскатэках (на якія мяне цягнулі за рукі аднакласніцы) была адна руская папса :(( я тады ніводнага жывога беларускага выканаўцу не ведала (я не пра Паплаўскую і Ціхановіча). а ты пад "Краму" танчыла! ваўваўваў!!! у вас, відаць, быў круты дырэктар, калі Вараша запрасіў :) наша дык не ведае пра існаванне такого гурта.

"после их выступления кассета с песнями ходила по рукам, я сама лично делала копии своим одноклассникам))" - як бальзам на сэрца!

а ты ў якім класе вучылася. калі так падфарціла?
Ася, это был 10 класс, осень. Тогда получается 1995 год))
У нас в школе работал Леня - я даже не знаю кем он числился. Леня отвечал за радиорубку, проведение концертов и дискотек. Леня был и ди- джеем. Мы танцевали под ДДТ , Браво, Краму))) ну и попса тоже была, но Леня ее не жаловал))