гарбата

Смачныя беларускія паштоўкі з пернікамі ад ZORNY

Працягну кулінарную тэму. Кулінарна-творчую. Я даўно знаёмая з дзюма выдатнымі творцамі: Зояй Прышывалкай (пісала пра іх цудоўную сям'ю артыкул) і Воляй Какшынскай. Яны абедзьве - космас! Робяць прыгожыя рэчы, ствараюць настрой, дораць радасць. Зоя, напрыклад, звязала мне снуд і шапку, за якія я цяпер яшчэ больш люблю зіму :) А Воля піша такія цудоўныя тэксты і робіць такія ўтульныя фотаздымкі, што сэрца адгукаецца: "Так! Гэта тое, чаго мне так не ставала..."

Акрамя ўсяго, Зоя пячэ пернікі па старабеларускіх рэцэптах і феерычна іх распісвае. Сапраўдны мастак! Воля фатаграфуе. Разам яны зрабілі вельмі крутыя беларускія калядныя паштоўкі, міма якіх немагчыма прайсці. Такім чынам: пернікі - Зоя Прышывалка, паштоўкі і фота - Воля Какшынская.

10750265_10152846702973610_8717608039859799901_o

Я спыталася ў Волі, як нарадзілася такая простая, але вельмі арыгінальная ідэя? Яна адказала мне наступнае: "Да просто все. Я хотела пофудстайлить в рождественском стиле "для себя" и думала, что вот хорошо бы к этому делу зойкины пряники подошли. И ровно в этот же день поздно вечером звонит муж Зои Алесь и говорит: "Мы тут пряников напекли, может, поснимаешь?" Привезли мне коробки, дали полную волю и уехали. Попробовала сначала классический фуд-стайл, со всякими тряпочками и прибамбасами рождественскими, но поняла, что как-то все "красиво, но абышто". А зойкины пряники - они живые, веселые, белорусские. И тогда я просто начала делать то, что люблю - рассказывать истории в картинках".

Яшчэ шэсць цудоўных паштовак:

1798692_10152846703038610_8710536787402894125_n

10383967_10152846704038610_83829170348569404_n

10405317_10152846704108610_1856168973323827887_n

10405507_10152846703563610_6562290895566784206_n

10509721_10152846703378610_2451751897324666204_n (1)

10665264_10152846704023610_5780331361768110369_n

Гэта вельмі прыгожа, праўда?

так! было б здорава іх у папяровы выгляд перавесці і разаслаць сябрам на Каляды ) вось вазьму і дашлю табе ў Гішпанію такую паштоўку :) хочаш?
Еще спрашивает :) конечно хочу!!!

Надеюсь, что все получится и мы скоро снова переедем, и в начале декабря уже будем на постоянном месте жительства. Напишу тебе адрес потом :)
абавязкова ўсё атрымаецца! нават не сумнявайся:) адрасок не забудзь напісаць)
дарэчы, ад цябе мне пакуль нічога не прыляцела :(

Потрясающие открытки!! Любуюсь ими)) их можно купить? Мне ,ну очень надо!!)))))))
пакуль што не, гэта толькі ідэя (тут жа пернікі сапраўдныя, бачыш?) Але Воля хоча перавесці іх на паперу. Было б здорава. Я б сабе таксама пачак набыла адразу :)
варыянт! можна зрабіць набор з загатоўкі для паштоўкі ды пернікаў. атрымаецца нешта кшталту "зрабі паштоўку сам" :) гэта нават цікавей!

Edited at 2014-11-16 05:53 pm (UTC)
Вот-вот)))) это было бы супер ! Может девушки согласятся на пилотный тираж? Время до Рождества и НГ еще есть))))
Тогда, пользуясь случаем, хочу сказать : Зоя и Ольга, у вас просто волшебные открытки, подарите, пожалуйста, в виде небольшого тиража, вашим почитателям таланта , иметь возможно порадовать своих любимых ))))
цяпер дзяўчаты дакладна не адверцяцца і падораць нам шмат прыгажосці )