гарбата

Бабуліны піражкі (рэцэпт+фота)

Сёння збіралася ехаць здымаць стрыт-арт у Менску, які яшчэ не паказала вам, але надвор'е і туман гаварылі мне: застанься дома. І я ўзгадала, што ў мяне ёсць муж вырашыла парадаваць каханага і прыгатаваць яму піражкі з капустай (якая засталася ад галубцоў, а ў іншым выглядзе муж капусту не любіць) ды яйкам. У мяне ёсць два рэцэпты піражкоў: ад бабулі і ад свякрові. Па рэцэпту любімай свякрові гатавала піражкі з павідлам некалькі дзён таму, таму вырашыла паспрабаваць рэцэпт бабуленькі. Тым больш, яе піражкі - самыя сімачныя з тых, што я некалі ела.


так выглядалі піражкі ў працэсе

Рэцэпт вельмі просты.

Цеста: 1 шклянка малака (200 мл), у невялікай колькасці вады распусціць дрожджы (палова пачакі), яйка (жаўток аддзяляю і пакідаю на потым - для змазкі піражкоў), дадаць солі па смаку (палову чайнай лыжкі даю), дадаваць невялікімі порцыямі муку, пакуль цеста перастане ліпнуць да рук. Калі цеста амаль гатовае, дадаем крышачку сланечнікавага алею, яшчэ раз вымешваем. Ставім у цёплае месца, каб цеста падыйшло.

Начынне: капусту дробна рэжам (у мяне засталася 1/6 частка ад невялікака качана), тушым на патэльні (алей, потым дадаю вады), не забываем пасаліць. Варым 2 яйкі. Асобна абсмажваем цыбулю. Яйкі крышам, спалучаем з капустай і цыбуляй, усё змешваем.

Наша цеста падыйшло, яшчэ раз яго вымешваем, раскатваем у калбасу на 4 пальцы, дзелім на часткі (у мяне атрымалася 10 кавалачкаў на 10 піражкоў адпаведна). Раскатваем цеста таўшчынёй у палец, дадаем палову сталовай лыжкі начыння, запакоўваем. Выкладваем на посуд для запякання, папярэдне змазаўшы яго алеем. Разаграем печку (180 градусаў). Змазваем піражкі жаўтком. Ставім на 35 хвілін у духоўку. Дастаем вось такую прыгажость.

Смачна есці!



promo paplauskaja june 3, 2016 14:14 6
Buy for 40 tokens
Рассказала порталу Socnews.by про проект #девиЖЖник. Как все начиналось Примерно два года назад я вернулась к своему блогу в ЖЖ. Активно общалась с другими блогерами, в основном, девушками, и поняла, что им не хватает оффлайн-тусовок, выходов в свет и реального общения друг с другом. В…
Какие гладкие, упругие и аппетитные! ;)
Пирожки с капустой -- мои самые любимые))
мерсі :) я таксама іх вельмі люблю. таксама абажаю з зялёнай цыбуляй і яйкам. мммм! смак дзяцінства!
выглядят отменно!
была на улице, возвращаться никаких желаний.
дзякуй! *трэба табе на пробу прывезці ;)*

значыцца, наша сустрэча адкладаецца мінімум на тыдзень :(

Edited at 2014-11-16 01:44 pm (UTC)
ах как захотелось бабулиных пирожков!
смакота! (як у нас кажуть) :)
толькі што званіла бабуля (яна ў лякарні ляжыць), я ёй распавяла пра піражкі паводле яе рэцэпту. нават ёй іх захацелася! :)) заўтра павязу пасылку)
Бабуле передавай, чтобы поскорее выздоравливала. Я уверена, что от твоих пирожков будет чудодейственный эффект :)
Танюша и в Африке Танюша, зачем бабушку этими заморскими вариантами пугать ))))))
Очередной раз я слюни распустила, сначала в фейсбуке, теперь тут )

Обязательно попробую, если соображу, где найти дрожжи :)
Вроде есть, только название нужно знать. Я в том году так же соду искала :)
:)) ну ладна, тады я не буду перажываць :) паспрабуй бабулін рэцэпт, Антоніо зацалуе цябе да смерці ;)

ЗЫ: прывітанне яму!

Edited at 2014-11-16 07:44 pm (UTC)