Як я стала калумністам папяровай "Культуры"

Тыдзень таму ў газеце "Культура" выйшла мая калонка. На паперы! Я яе купіла (з Веранікай ногі збілі, пакуль знайшлі шапік, дзе яна, сапраўдная "Культура" прадавалася), разгарнула, пабачыла сваё прозвішча і нават фота і...

Гэта вельмі дзіўнае адчуванне - стаўшы цалкам онлайнавым журналістам і блогерам, надрукавацца ў папяровай газеце. Здаецца, чаго дзівіцца? Маіх артыкулаў у папяровых СМІ сотні калі не тысячы (ды і калонкі мае з поспехам выходзілі ў "ЛіМе", дзе я, дарэчы, была першым калумністам), але ўсё адно - нейкае асаблівае пачуццё "злавіла", разгарнуўшы газету і ўдыхнуўшы водар друкаванага слова.

DSC_5158

DSC_5161

Але хопіць сантыментаў. Распавяду, як мяне ў "Культуру" занесла. Ва ўсім вінаватая калонка Ганны Кісліцынай. Я яе прачытала, пабачыла, што ў Фэйсбуку рэдактар "Культуры" онлайн (ці маглі вы такое ўявіць раней? Чытаеш тэкст у газеце, а тут ейны рэдактар зялёным гарыць!).

Я яму і напісала: "Прачытала калонку спадарыні Ганны annahonda і думаю. Калі б мае героі, якім я тэлефанавала па каментары і гутаркі, клалі слухаўку, бо не ведаюць, што такое ася паплаўская, не было б зараз такога журналіста".

А ён мне вазьмі ды прапануй напісаць адказ. У газету. Вось што ў мяне атрымалася. Радуе, што рэдактар "Культуры" маю пазіцыю падзяляе.

Даць каментарый нельга адмовіць. Ці варта мець справу з незнаёмым журналістам?..

Надоечы Ганна Кісліцына, вядомы літаратурны крытык, напісала калонку “Словы — мае і… не мае”. Аўтар слушна заўважае, што неахайнае абыходжанне з тэкстамі, якія пішуць творчыя (ды і “звычайныя”) людзі па просьбе журналістаў, людзей гэтых раніць і адбівае ўсялякую ахвоту супрацоўнічаць з “акуламі пяра”. Але.

Напачатку тэкста калумніст “Культуры” згадвае сваю гутарку з журналістам Галінай Жарко, якая параіла наступнае: “Калі не ведаеш журналіста, які просіць цябе нешта пракаментаваць, лепш адразу пакласці слухаўку. Бо нават тваё “эээ...” можа быць скарыстана дасведчаным чалавекам”.

Спрэчная парада. Дазволю сабе з ёй не пагадзіцца.

Калі я прачытала калонку, а потым яе перачытала, ува мне не пераставала біцца навязлівае пытанне: як жа маладому, недасведчанаму яшчэ журналісту зарабіць сабе імя — бадай, самае галоўнае ў нашай прафесіі — калі героі, якім ён тэлефануе па каментар, будуць кідаць слухаўку? Дзякуй богу, я не сустрэла людзей, якія, упершыню пачуўшы маё імя, спынялі размову. Іначай не напісала б і траціны сваіх тэкстаў. Зноў жа дзякуй богу, не прыгадаю, каб нехта з герояў застаўся незадаволены нашай супрацай.

Сітуація, якую апісала спадарыня Ганна, напраўду вельмі прыкрая і нават, я б сказала, непрыстойная. Так рабіць — нельга. З такім журналістам я б таксама не мела справы ў наступны раз. Але быў жа варыянт адмовіцца ад удзелу ў артыкуле? Навошта пагаджацца на публікацыю свайго скалечанага каментара?.. Можа, і не варта хаіць журналіста, які звярнуўся да Ганны Кісліцынай па каментар. Тут яшчэ палітыка рэдактара і рэдакцыі ёсць (якія, як паказвае практыка, не заўжды супадаюць). Але хопіць шукаць вінаватых.

Надяўна шэф-рэдактар Onliner.by Дзяніс Блішч у сваім блогу напісаў, што некаторыя журналісты (як маладыя, так і сталыя) цяпер настолькі лянівыя, што не толькі не спрабуюць дамовіцца на асабістую сустрэчу з героем будучай публікацыі, але нават не тэлефануюць яму! Проста просяць у фэйсбуку адказаць на пытанні.

Паводле Дзяніса, такім журналістам ён не адказвае, бо не хоча падтрымліваць іх прафесійную дэградацыю. І гэта слушна, я лічу. Калі журналіст просіць героя адказаць пісьмова на пытанні, а потым яшчэ ставіць перад фактам: “Мы тут крыху скарацілі ваш тэкст, нічога?”, грош цана такому журналісту.

Некаторыя рэдактары лічаць, што адсылаць герою артыкула тэкст на вычытку — напатрэбная раскоша. Я цвёрда прытрымліваюся супрацьлеглай пазіцыі: адсылаць артыкул чалавеку, які патраціў час на супрацу з вамі не раскоша і не ласка, а жэст прыстойнасці. Да таго ж, вельмі часта адшліфаваныя героямі артыкулы атрымліваюцца нашмат больш цікавымі і ўдалымі, чым першапачатковая версія.

Трапна піша спадарыня Ганна: “Слова, пададзенае ў пераказе, — не тваё слова, а пазнака, што да цябе звярталіся па каментарый”. Чытачам нашмат цікавей слухаць героя артыкула, а не ягонага аўтара, таму я аддаю перавагу інтэрв’ю, у якім наагул адсутнічаюць журналісцкія рэмаркі.

“Варта схаваць усе свае амбіцыі і проста даць выказацца. Уменне слухаць — Божы дар. Асабліва ў культурнай журналістыцы!..” — залатыя словы, спадарыня Ганна! Паўтаруся: гутаркі, дапрацаваныя самімі творцамі, заўжды атрымліваюцца больш “смачнымі”, чым тэксты, напісаныя нават самымі класнымі журналістамі.

Але не варта кідаць слухаўку, калі размаўляеце з незнаёмым журналістам. Іначай як жа ён стане знаёмым? Хто ведае, можа, вы сваёй адмовай адаб’яце ахвоту ў чалавека працаваць у культурнай журналістыцы?.. На маю думку, гэта той выпадак, калі лепш пашкадаваць, пагадзіўшыся на супрацу, чым адмовіцца ад яе…

Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.
Ася, так очень многие якобы журналисты так себя ведут. В плане - вот вам вопросы - пишите сочинение на свободную тему да еще и не забудьте грамматикую свою вычитать и вообще.
Если б мне не было с чем сравнивать, то я думала бы, что так всегда и бывает.
Да, ты права. И это поведение крайне некрасивое и непрофессиональное, о чем я и написала в статье.

Есть вариант: предложить диалог по телефону или встречу. Если журналист дорожит своей репутацией, то он обязателтно согласится и еще поблагодарит, что время нашли. я брала интервью по телефону у людей, которые были и в Америке, и в Испании, и в Канаде, и все классно получилось.

Если человек хочет только письменных (да еще и развернутых) ответов, то в большинстве случаев это лень и с таким лучше не связываться. Но побеседовать с журналистом в любом случае нужно, зачем сразу трубку бросать?
беседовать - да, но это уже проблема человека, который бросил. Не зависимо от обстоятельств, ответить незнакомому человеку - банальная вежливость.
Поздравляем.
Интересно насколько сейчас бумажная пресса актуальна в РБ.
В Европе как я заметил по прежнему популярна.