Пра мае адносіны з беларускай мовай

Сябры ў інтэрнэтах пытаюцца: ты больш не размаўляеш па-беларуску? Некаторыя каментатары кажуць: а раней ты пісалі выключна па-беларуску...

Адкажу адразу: я не перастала размаўляць на роднай мове.

Відаць, кожны беларускамоўны чалавек, які гаворыць на беларускай мове не з нараджэння (я нарадзілася ў Расеі і вучыла беларускую мову самастойна ўжо будучы студэнткай журфаку), праходзіць перыяд катэгарычнасці і нават нянавісці да мовы расейскай. Усе гэтыя "Я не разумею на вашай маскальскай мове", "Размаўляйце са мной па-беларуску!", "Валізка-вакзал-Масква" і іншая ахінея.

Я, на шчасце, не маю гену нянавісці. Але маю ген катэгарычнасці. Мая моўная ўпартасць працягвалася занадта доўга - амаль 8 год. Дайшло да таго, што мне рэальна было складана размаўляць па-руску. Я працавала з рускімі і пакутавала ад таго, што мая камунікацыя з імі не такая прыгожая, яе мае быць. Артыкулы мне таксама на рускай мове было пісаць, як вы здагадваецеся, няпроста. Гэта прафесійная хіба.

Я лічу, што людзі, якія робяць з мовы (любой!) культ - глупыя і абмежаваныя. Прайшло 8 год, і я нарэшце перастала ўспрымаць беларускую мову як самамэту. Яна стала проста сродкам для камунікацыі. То бок заняла адпаведнае, правільнае месца ў маім жыцці. Для мяне беларуская мова ніколі не была прадметам для гонару, я не лічыла і не лічу яе сваёй фішкай. Я нават не ведаю, чаму я ў свой час переключылася на яе, маючы рускамоўных бацькоў і рускамоўных сяброў (дарэчы, УСЕ мае сябры цяперашнія - рускамоўныя). Але я ведаю дакладна, што калі б я свабодна ёй не валодала, не мела б права лічыць сябе журналістам.

За час існавання ў беларускамоўнай тусоўцы я нагледезлася і наслухалася досыць, каб пераканацца, што самыя ярыя барацьбіты за мову ў жыцці (у тым самым, калі ты знянацку сустракаеш чалавека ў краме ці ў маршрутцы з тэлефонам у руках, ага) трындзяць па-расейску, а потым заяўляюць на прэзенацыях і радыёсвабодах, што яны такія ўсе беларускамоўныя. Брыдка. Я за шчырасць. Няма нічога кепскага ў тым, што ты ведаеш расейскую і карыстаешся ёй, а хлусіць — нізка.

Нядаўна адбылася паказалаьная для мяне сітуацыя. Гулялі мы з сяброўкай і зайшлі ў Макдак на Нямізе. Я нешта ёй распавядаю, а голас у мяне гучны :) Паварочваецца жанчына: "Вы па-беларуску размаўляеце! Так незвычайнв! А ЧАМУ?" І мяне ступарнула. Я проста не ведала, што ёй адказаць. Я ніколі не задумвалася, чаму я размаўляю па-беларуску. Для мяне гэта пытанне з серыі: а чаму ў цябе вочы блакітныя? альбо: а чаму ты дыхаеш?

Зараз я размаўляю так, як мне зручна, так, як Я таго хачу. Магу па-ангельску пачаць гутарыць :) Я рада, што надыйшоў той час, калі мяне не парыць, што і хто пра мяне падумае. У тым ліку, пра маю мову.
Пераважна размаўляю па-руску, але заўважыла, што часам нават не звяртаю ўвагі на тое, што да мяне звяртаюцца па-беларуску: тобок дзве мовы абсалютна раўнапраўныя ў мяне ў галаве. Я і сама магу пераскочыць з адной мовы на другую, нават не ўсвядоміўшы гэта. Часам, калі пішу артыкул, у галаву ўбіваецца нейкае вельмі трапнае беларускае слова, якому цяжка знайсці адпаведнік у рускай. Нават і ў маўленні такое здаралася: я часам ужываю фразу "як гэта па-руску сказаць...". Падаецца, так атрымоўваецца з-за таго, што я вельмі шмат чытаю па-беларуску. Я вельмі гарманічна сябе пачуваю - магу казаты по-свойому, магу знянацку на беларускую пераскочыць, часта ўжываю трасянку - яна нейкая жывая такая, мілая. Калісьці мяне мой хросны навучыў, што чалавеку трэба адказваць на той мове, на якой ён да цябе звярнуўся (калі ты валодаеш ёю, зразумела). Я так і раблю. Жыву ў двухмоўі і нічога, нармальна.
я зараз таксама часта перасковаю і не заўважаю гэтага. і на беларускую мову на вуліцах не зважаю так, як раней )
Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.
"хто як хаціт, той так і гаварыт" - я даўно ўзяў сабе за правіла такі выраз:)

>> барацьбіты за мову ў жыцці трындзяць па-расейску

а гэта вельмі трапны вобраз, і як варыянт, сёння ён барацьбіт за мову, а заўтра (праграма Каліноўскага і т.п.) паляк да мозга касцей (свяцей за папу рымскага, як кажуць) "цо пан муві? не-не, я не естэм б'ялорусінэм"
так, на жаль, для многіх "свядомых" беларусаў іх мова з'яўляецца сродкам для дасягнення мэтаў. ёсць і шчырыя, адданыя ідэі людзі, але такіх вельмі мала (
У мяне крыху іншая сітуацыя - я ніяк не магу ў жыцці быць цалкам беларускамоўнай - толькі ў сям'і і ў інтэрнэце. Сябры амаль усе рускамоўныя, у грамадскіх месцах размаўляю на той мове, на якой звяртаюцца. Раней перажывала, але зараз прызвычаілася. Але мой узровень валодання мовай далёкі да дасканаласці, таму там дзе магчыма - толькі беларуская, каб было больш практыкі. Для мяне гэта прынцыпова важна, бо я хачу быць прыкладам для сына, каб яго першыя словы былі, у адрозненні ад маіх, на роднай мове.
"Для мяне гэта прынцыпова важна, бо я хачу быць прыкладам для сына, каб яго першыя словы былі, у адрозненні ад маіх, на роднай мове". Малайчына! Я таксама са сваімі дзеткамі буду па-беларуску гутарыць, а муж па-руску :) Каб не было такога, што дзіцёнак вучыць беларускую мову як замежную....
"Белорусским устным пока не овладела (разве что могу произносить отдельные слова и фразы" - можем по скайпу общаться на белорусском ;)
Прывітанне, Сяржук :) Дзякуй, што выказаўся. Ты прыбядняешся: пісаць ты вельмі нават умееш :)

Разам з тым, ты пераацэньваеш маю ролю. Ты прыйшоў да беларускасці не дзякуючы мне, а дзякуючы сабе самому. Нашая сустрэча стала толькі каталізатарам таго, што ў табе абудзілася прага беларусксці, якая заўжды была ў табе, але чакала свайго часу. Думаю, ты да сябе цяперашняга прыйшоў бы ў любым разе - праз некага іншага, напрыклад :)

Вырашыла напісаць гэты пост, бо было шмат пытанняў: а чаму? На пытанні я прывыкла адказваць :) Я не выбачаюся і не лічу сваю частковую рускамоўнасць здрадай :) Калі так табе падалося, відаць, ты і маеш у нечым рацыю. Я не баюся быць ні рэзкай, ні катэгарычнай. Ня мець рацыі я таксама не баюся, але быць фальшывай - гэта страшна. Я чалавек адкрыты і шчыры, таму мяне закранула гэтае тваё вызначэнне.

"Адразу ты грэешся ў яе прамянях, але потым разумееш, што гарыш і ў некі момант зорке ты больш нецікавы, бо каму можа быць цікавы вугалёк, які цьмее?" Не буду каментаваць сваю "зорнасць", я звычайная дзяўчына і сапраўды не лічу сваю беларускамоўнасць нечым выключным. Мне не хацелася б, каб мяне цікавай і, як ты пішаш, неардынарнай (дзякуй за камплімент!) рабіла мова, а не мой унутраны свет. Неяк пафасна атрымалася :)) Зрэшты, тут таксама мне ёсць над чым падумаць. Дзякуй за заўвагу.

Але аспрэчу тваю нецікавасць мне. Ты памыляешся. Анічога не змянілася з моманту нашае сустрэчы. Ты як быў мне цікавым і невыпадковым чалавекам, так ім і застаўся. Магчыма, я і выпальваю ўсё навокал (не мне меркаваць), але цікавасць да цябе я не згубіла, і не спадзявайся :))

Давай я табе шчыра (я спадзяюся, ты не будзеш спрачацца з тым, што я шчыры чалавек?..) адкажу на твае пункты прчынаў маёй "адмовы" ад беларускае мовы.

"Калі я кажу па-беларуску, то людзі напружваюцца і рэакцыя іх непрадказальна, я задаўбалася выдаткоўваць массу сіл каб кожны раз ім нешта даводзіць". Насамрэч, ня так часта мне даводзіцца нешта тлумачыць. Да беларускае мовы ставяцца цяпер нашмат больш лагодна, чым 7 год таму, калі для мяне ўсё пачыналася.

"Я была рамантычнай дурай і павялася на песні пра адраджэнне чагосьці там, а цяпер зразумела, што людзі, якім я паверыла лузеры ці проста мудакі". Ды не лузеры яны і тым больш не мудакі :) Звычайныя людзі са сваімі хібамі (а хто бяз іх). Не, рамантызм на глебе беларушчыны я зрубіла праз гады два пасля сваёй беларускасці.

"Гэта стварае перашкоды ў маёй кар'еры, я адчуваю ў сабе сілы зрабіць больш, але людзі не разумеюць мяне, не могуць чытаць ці лічаць нейкай пракажонай і магчымасці губляюцца". У гэтым нешта ёсць. Пісаць артыкул па-руску - значыць, мець болей магчымасцяў, а яны мне сапраўды цікавыя і патрэбныя.

"А мо нарэшце ты лічыш, што знайшла таго самага чалавеа, з якім жадаеш пражыць шчаслівае жыццё і ён не падзяляе тваіх поглядаў пра беларушчыну?" Падзяляе. Я з мужам па-беларуску размаўляю. У нас нават сабака беларускамоўны! :)

Ведаеш, Сяржук, я думала над тваім паведамленнем і мне прыйшло вось што. Раней, калі мы стасаваліся, мне была істотная кар'ера, дасягненні, слава. Праца была на першым месцы. Год таму я памяняла свае погляды. Зараз для мяне на першым месцы сям'я, на другім праца і ўсё астатняе.

Шмат рознага адбылося за апошнія гады. Такога, што траўміруе, адымае веру ў сябе і людзей навокал, прымушае перагледзець свай жыццё і зразумець, што многае раблю не так. Некалькі разоў даводзілася ўставаць і зноў ісці, вучыцца верыць і давяраць. Карацей, звычайнае жыццё звычанага чалавека.

Я не кажу, што мне зараз неістотны мой прафесіыйны бок. Я па-ранейшаму хачу стать добрым паважаным журналістам, рэдактарам. Але стать добрай жонкай і маці я хачу значна болей.
спасибо, дорогой друг :) рада была повидаться! жалко, что ты скоренько убежал...
Я бы рад, но поезд ждать бы не стал :) Я тоже был очень рад тебя увидеть, скоро твою фоточку классную выложу :)
Цікавыя думкі ў артыкуле, як і каментары(падсумаваў тут жа таксама і другія артыкулы на гэтае пытанне). Сам час ад часу спрабую размаўляць на мове, аднак сутыкаюся з непаразуменнем людзей, што не заўсёды прыемна.
У жыцці значную большасць размаўляю па-руску, толькі з некалькімі знаёмымі па-беларуску. Аднак, што дзіўна, пабыў тыдзень у Польшчы ў горным падарожжы, дзе часам размаўляў з палякамі на сумесі ангельскай і беларускай, і ў гэты час заўважыў, што і думаць пачаў па-беларуску, што здарылася ў мяне першы раз. І ад гэтага нават была нейкая палёгка ў жыцці.
Спадзяюся, настане лепшы час для беларускай культуры. Моўнае пытанне ў нашай краіне - вельмі складанае.

Edited at 2015-10-20 05:46 pm (UTC)
і я на тое спадзяюся. што беларускае культуры будзе прасцей у Беларусі