Хадановіч мыецца, Адамовіч голіцца, Івашчанка падцягваецца. Голыя літаратары. Негламурны працяг

Вы думаеце, што каляндар аголеных літаратараў "Канец словаў" — гэта гламурныя ногі не Анатоля Івашчанкі і піўны пузік Севярына Квяткоўскага, перацягнуты карсетам?..

Ніфіга!
Ёсьць у календары бонусам яшчэ адна класная-класная (сапраўды вартая ўвагі) штука: ч-б паштоўкі з гэтымі самымі аголенымі гэтымі самымі беларускімі літаратарамі. Праўда, не з усімі. У негламурныя ч-б варыянце зьняліся Андрэй Хадановіч, Анатоль Івашчанка, Сяргей Прылуцкі, Андрэй Адамовіч, а таксама неўдзельнік гламурнага "эпатажу" Артур Клінаў.

Аўтар ідэі Дар'я Сітнікава.

Атрымалася вось так (усяго паштовак 8. Я пакажу 5):


Артур Клінаў
(фота Андрэя Шчукіна і Дзяніса Нядзельскага)


Андрэй Хадановіч (фота Ігара Саўчанкі)


Анатоль Івашчанка (фота Ігара Саўчанкі)


Сяргей Прылуцкі (ён жа Сірошка Пістончык) (фота Вольгі Закрэўскай)


Андрэй Адамовіч (фота Ігара Саўчанкі)

ЗЫ: на адвароце кожнае паштоўкі - пасланьне сучбеллітаратараў чалавецтву. Напісанае арыгінальнымі почыркамі .

пакуль ня ведаю, як вам, а мне і ідэя, і выкананьне падабаюцца. Вельмі.
  • Current Mood: busy busy
Теги:
Хадановіч не здымае акуляры нават у ваньне?
Як можна распрануцца і ня зьняць шкарпэткі (Прылуцкі)!
Андрэй чытае ў ваннай ))) таму і акуляры

эта я так прыдумала :)

можна! я часам срлю галышом, але ў шкарпэтках
усё залежыць ад уладальніка.
а белыя шкарпэткі, мабыць ёсьць у кожнай кнізе па эротыцы...
шкарпэткі пакінулі спэцыяльна каб прыкрыць і адначасова даць волю жаночай фантазіі :)
була у Львові на презентації календаря "Кінець слів" в рамках форуму видавців і отримала таку поштівку з Хадановічем. було приємно, тим більше, що була підписана рукою самого Хадановіча.