Пасля адной прагулянкі з Каштанам, альбо Як мяне мятлой пагнаць хацелі

Прачынацца ў суботу пасля складанага працоўнага тыдня ў 6:30 гэта бесчалавечна, я лічу. Але калі ў цябе сям'я, якая хоча есці (П.) і есці ды гуляць (Каштан), то выбару не застаецца. Да таго ж, сёння ў мяне праца цэлы дзень - конкурс плітачнікаў у Парку Горкага.

Але вернемся да раніцы. Выйшлі з Каштанам, а на дварэ працягваецца ацтой у выглядзе адсутнасці сонца, шэрага неба і незразумелага дажджу-недажджу. Каштан падыходзіў да лужынаў. Глядзеў на адлюстраванне, якое калыхалася, білася кроплямі. Прынюхваўся. Кранаў лапай. Здзіўляўся.

10440737_731825210201891_8140762866454580333_n

Потым я заўважыла прыгожыя кветкі. Вырашыла заінстаграміць. Каштан, канечне, усунуў у кадр свой усяісны нос. Ён вялікі аматар быць ў тэме кадры.

10402883_731824646868614_1519376222884298320_n

А потым я пайшла іншым шляхам, не такім якім ходзім звычайна, і.... Прыгажуні півоніі! Тры вялікія кусты. Агромністыя. Пухнатыя. А пах такі! ммм! Канечне, я пайшла фоткаць. Каштан побач абціраўся, нюхаў кветкі. Вакол пуста і ціха-ціха. Раптам чую: "Гэць! Што тут робіш?!" Да мяне бяжыць дворнік з мятлой нагатове, рукой маша. Бачыць, што я нічога не ламаю. Нават не думаю пра злое. Гляджу на яго, усміхаюся, амаль рагачу ўголас. Выбачыўся. "Вы харошая, гэта бачна. Шкодзіць не станеце. І сабака ў вас прыгожы".

"Яны-та, канчене, кветкі нішто сабе, але вось колькі цвітуць? Дзесяць дзён і усё! Нашто яны патрэбныя" - пытаецца. "Як нашто?! ПРЫГОЖА!" - не разумею я дзеда. Ён мне на развітанне пра сваю дачу расказаў і перадасцярог, каб не падыходзіла блізка да клумбаў, бо камеры паўсюль. Здзівіўся, што я іх не баюся. Хацеу Каштана пагладзіць, ды той не даўся: "Спачатку на маю мамку мятлой, а потым гладзіцца! Нечава!"

Такая раніца.

1533730_731829396868139_8268699570065713097_n
Выбар-такі застаецца.
П. можа сам сябе абслугоўваць і (ці) гуляць з Каштанам.
Проста Вы робіце іншы выбар.