гарбата

Кветкі. Дождж. Дом.

Крыху прыгожых інстраграмак вам у стужку :)

Гэта маё самае любімае месца на свеце. Мая кухня. На ёй амаль заўжды жывыя кветкі. Дзякуй міламу. Радуе мяне :)

10340007_728524270531985_2644918271832865320_n

10367822_728457083872037_7499134012194232975_n
1382433_706337136084032_7505560162634808468_n 10262097_711828228868256_1976293973694353403_n

Сценку з драўляшачкамі П. зрабіў сам. Прычым, дрэва — чарэшня, якую ён сам шмат год таму пасадзіў на лецішчы. Але яна чамусьці перастала расці, П. яе спілаваў і не стаў выкідаць. Вось спрычынілася.

А гэта фота з Тэра піцы каля працы. Амаль як дома :) Утульная месца.

10417538_730260283691717_125428390345077542_n

На прагулянкі з Каштанам бяру з сабой тэлефон, каб не прапусціць чаго прыгожага.

10371970_727713377279741_1082492731566025859_n

10169244_728039297247149_8286812679942040457_n

10416996_728481817202897_3227080899700323755_n

І крыху дома бацькоў. Матуліны кветкі. Прыкладна трэцяя частка.

10433305_728081957242883_8662685491554257010_n

І рэлакс-рэлакс з відам на паліцу, застаўленую беларускай літаратурай.

10418403_728129203904825_3967556558309005511_n (1)

Пара півоніяў, на жаль, імгненна мінае..... Такія прыгожыя. А пах! Ах!

10374101_730911723626573_6402930286027519339_n
:) у нас наагул вельмі шмат натуральнага дрэва ў доме. гэта мой самы любімы матэрыял )