гарбата

Як у нас з'явіўся Каштан

У пятніцу ў гадзіну дня выйшла з кватэры і мне насустрач кінуўся сабака. Глядзеў пранізліва ў вочы, лізаў рукі махаў хвастом , станавіўся лапамі на мяне.

Я зайшла ў ліфт - ён за мной. Толькі пачалі дзверы закрывацца - ён выбег. На паверсе былі чутны галасы, таму я падумала, што гэта іхні сабака і паехала сабе працаваць. Але сэрца было не на месцы.

Вярнулася дадому праз чатыры гадзіны. Сабака быў яшчэ тут! Званю П. з пытанеем, што рабіць. "Пусці дадому, толькі сачы за ім, я прыеду, разбярэмся". Пусціла. Памыла, пакарміла. Кушае толькі сыр і хлеб з маслам. Ад курыцы і вяндліны адмовіўся. Стаў скуліць, гледзячы ў вакно. Я вырашыла, што трэба яго выгуляць. Пайшлі. У мяне ні вяроўкі няма, ні ланцуга. Было спужалася, што ён уцячэ - далёка адбег і не звяртаў на мяне ўвагі. Але я пачакала хвілін 10 і ён вярнуўся да мяне, пайшоў са мной дадому.

Сабака вельмі ласкавы, чысты. П. сказаў, што яму не больш за годзік. Хлопец. Паслухмяны і вельмі разумны. У П. быў сабака (знайшлі на прыпынку яшчэ зусім малочным шчанюком), таму мне спакайней, бо ў мяне сабакі не было ніколі і я толкам не ведаю, як з ім абыходзіцца.

Развесілі абвесткі па раёне, што знойдзены сабака. Але спадзеву на іх мала: вечарам хадзілі з ім гуляць, было бачна, што ён не пазнае мясцінаў...

Загадка, як ён аказаўся каля нашых дзвярэй. На трынаццатым паверсе. Як зайшоў у пад'езд? А ў ліфт?..

Вечарам таго ж дня доўга з ім гулялі, спадзяваліся, ён знойдзе свой дом. Сустрэлі жанчыну, якая выгульвала пса. Яна расказала, што наш прыёмыш - нічыйны. Яго малога падкінулі на будоўлю, ён жыў там, гуляўся з сабакамі, а будаўнікі яго частавалі.

П. сказаў, што калі сабака будзе добра сябе паводзіць, то будзе жыць з намі, стане гарадскім жыхаром. Пакуль паводзіць сябе як харошы выхаваны пёс. Слухаецца. П, паважае, а мяне пастаянна цалуе :) Спадзяюся, хутка абжывецца і будзе нам усім шчасце.

Пасля розных варыянтаў імя (Рыч ад мяне, Жулік ад П., Джэк ад мамы П.) абралі Каштан. Сапраўны Каштан, добры, ласкавы і паслухмяны. Так у нас з'явіўся Каштан. 
Теги:
Жаль... Вы с котом были отличной парой. Но у этого пса такой пронзительный взгляд, что, уверена, это судьба!
Вот уж действительно судьба... Сам вас нашел. :)
Отличная собака!