падарожжа

Тбілісі і жабракі

Першае, на што звяртаеш увагу ў Тбілісі, - вялікая колькасць жабракоў на вуліцах. Яны паўсюль - на праспектах і на маленькіх вузенькіх вулачках, што бягуць угару, каля метро і крамаў, у пераходах. У нас яны таксама ёсць, але кучкуюцца ў асноўным каля цэркваў ды не так выдзяляюцца на фоне горада. У Тбілісі жабракі сядзяць з адсутным выглядам і працягнутай рукой, альбо ляжаць, скручаныя і загорнутыя ў анучы, рэдка стаяць, абапіраючыся на палку... Яны ціха існуюць, як маўклівы дакор.

Бачыла адну жарбачку раніцай. Каларытную, вельмі моцны вобраз, хоць у кіно здымай. Старуха сядзела каля агарожды і крышыла ў вялікі пакет лаваш. Навошта яна гэта рабіла, не ведаю, толькі здагадвацца магу. Каля яе сядзеў вялікі прыгожы чорны як смоль кот. І вось ён ласціцца аб яе, трэцца, а яна яму спрактыкаваным рухам - тыц у бачок, маўляў: "Адчапіся ты!"

Такая яркая карцінка.