самы дарагі кілім

У транспарце едзе, па вуліцах і бульварах шпацыруе так шмат абсалютна роЗных людзей... усе яны пра нешта думаюць... нешта заўважаюць, нешта адзначаюць, пасьміхаюцца, асэнсоўваюць, рэфлексуюць... за намі па вуліцах, бульварах ляціць шлейфам рой думак, перажываньняў, надзеяў... у транспарце, краме, кнігарні, бібліятэцы вакол нас раяцца нашыя мары...

калі б магчыма было сьплесьці гэтыя думкі (іх урыўкі) у адно, атрымаўся б незвычайны, самы дарагі ў сьвеце кілім...
  • Current Mood: relaxed relaxed