бурррррбалкі!

Шчасце - жыць

Мяне вось якія пытанні хвалююць. Не тое, каб я думала пра гэта дзень і ноч, але хочацца зразумець, чаму так. Многія беларусы (дзякуй богу, не ўсе, але іх шмат) па сваёй натуры, прыродзе, па сваім выхаванні і ўзроўню культуры не ўмеюць радавацца за поспехі і дасягненні іншых. Пляснуць па плячы, калі чалавеку блага - калі ласка! А вось калі ў некага ўсё атрымліваецца, ён на ўздыме - альбо маўчанне, альбо незадаволеныя, агрэсіўныя выказванні і нават кпіны. У многіх беларусаў дамінуючая эмоція - злосць. На сябе, што нічога не могуць (у тым ліку, справіцца з нянавісцю, якая пажырае знутры) і на тых, хто можа жыць шчасліва і радасна.

Калі я вучылася ва ўніверы, у мяне часта пыталіся з ноткамі раздражнення ў голасе: "Ася, а ты наагул калі-небудзь сумуеш? Табе бывае кепска?" Маіх аднагодак, маладых і перспектыўных, таленавітых раздражняла і выводзіла з сябе тое, што я не ныю, не скарджуся на жыццё, а працую, сустракаюся з сябрамі, хаджу па тэатрах... І я неяк падумала: а чаму б гэтым людзям не пачаць наладжваць СВАЕ жыцці? Навошта яны займаюцца чужымі? Абгаворваюць, ненавдзяць, накопліваюць атруту і злобу ў сабе?

Так сталася, што ў маім асяродку толькі тыя людзі, якія жывуць у згодзе з самімі сабой, са светам. Гэта не значыць, што яны не бачаць тых праблем, якія наўкола. Наадварот: бачаць, але не ныюць, не выплёскваюць негатыўную эмоцыю на іншых, а добрасумленна працуюць кожны ў сваёй сферы. Бо пачынаць трэба з сябе. Я не ўяўляю, каб Дзіана Балыка, ці Ніка Сандрас, ці Таня Курбат, ці Юля Мацкевіч, ці многія іншыя мае блізкія людзі выказвалі незадаволенасць праз тое, што ў іншага ўсё складваецца як мае быць - у іх на гэта папросту няма часу: людзі занятыя справамі, сабой, у рэшце рэшт. А калі б быў час, у галаву такое не прыйшло б.

Карацей, маралітэ: я неверагодны шчасліўчык жыць у асяродку людзей, якія ўмеюць браць ад жыцця ўсё, умеюць ЛЮБІЦЬ. Іншае - ад лукавага.
Теги: ,
Вы ж тутака самі сабе супярэчыце.
Разважаеце пра чужыя эмоцыі, і пры гэтым кажаце, што людзям з гэтымі эмоцыямі трэба думаць перш за ўсё менавіта пра сваё жыццё і ўласныя эмоцыі (выбачайце за таўталогію).

Раіце у тэксце адно, але паказваеце гэтым тэкстам супрацьлеглае.
я нічога нікому не раю :) я кажу, што я шчаслівая ;) вас жа гэта раздражняе ))
па вашых каментарах я бачу, што вы дастаткова злосная і незадаволеная жыццём асоба :)
але ў жыцці вы можаце быць зусім іншым чалавекам. усе мы ў сеціве не такія як насамрэч.
Я таксам анічога не зразумела. Фрэндую з Вамі разам і нешта ніколі дрэннага комента не атрымала.
Ася, Вы на ўздыме? У Вас усё атрымліваецца? :о) Тады віншую.
Наверное, жители Торжка добрее =беляруса'у=
;=))
Ты права, але я не зразумела за што ты мяне выдаліла. Я, канешне, сумаваць не буду. Але калі гэта не зза злосьці, то з чаго?