гарбата

пазбаўляцца ад смецця

Ёсць у мяне страсць, якая апошнім часам абвастрылася. Я абажаю выкідаць непатрэбныя рэчы, пазбаўляцца ад непатрэбных эмоцый, развітвацца з не тымі людзьмі. Гэта проста вар'яцтва :) 

Учора і сёння чытаю кнігу, якую даўно чытаю з перапынкамі на іншыя кнігі. Але трэба яе дабіць-такі. Сумяшчаю любімы занятак з прыборкай: выкідаю непатрэбныя прэс-рэлізы, якіх у мяне горы-горы, чышчу пошту, у якой - мільёны зваротаў, прапановаў, пытанняў, просьбаў. Мне прыемна чысціць пошту з думкам: гэта зроблена, гэтаму адказана, гэтаму дапамагла, тут паспрыяла... Таксама я абажаю ставіць плюсікі наступраць справаў у штодзенніку. Выкідаю нейкія газеты, часопісы, спісаныя нататнікі, непатрэбныя шмоткі, цэтлікі, калготкі... Пакідаю толькі тыя нататнікі, у якіх - нейкая каштоўная інфармацыя. Не магу, напрыклад, развітацца з нататнікамі, у якіх мае журналісцкія занатоўкі - інтэрв'ю, запісы з прэс-канферэнцый.

І - такі кайф! Калі прастора любімага дома чыстая, не засмечаная, калі ў пакоі з'яўляецца больш паветра. Не быць мне збіральнікам. Хаця калекцыя макаў папаўняецца.  

Вядома, што як толькі вызваляецца месца ад смецця - прыходзіць нешта значнае і патрэбнае, істотнае. Хаця нават паветра - пустэча - таксама ёсць пазітыўным момантам. 
Теги:
Вдохновляюще) Вот думаю, когда мне приступить к массовой зачистке:)
Ёсць у мяне страсць, якая апошнім часам абвастрылася. Я абажаю выкідаць непатрэбныя рэчы, пазбаўляцца ад непатрэбных эмоцый, развітвацца з не тымі людзьмі. Гэта проста вар'яцтва :) ©

тое ж самае! трэба яшчэ да вопраткi дабрацца i выкiнуць палову. будзе яшчэ лягчэй дыхаць.
і мне трэба яшчэ вопратку ператрэсці ды аддаць непатрэбнае таму, каму яна спатрэбіцца яшчэ
Привет! Хочу тебе похвастаться. Правда ОН ещё не доделан. Но в целом, будет вот так выглядеть :) Что скажешь? :))