Марадона пра журналістаў

Марадона: это успех для всех аргентинцев, кроме журналистов

Главный тренер сборной Аргентины Диего Марадона после того, как его команда победила Уругвай (1:0) и пробилась в финальную часть чемпионата мира-2010, выступил с резкой критикой в адрес аргентинских журналистов.

"Это успех для всех аргентинцев, кроме журналистов. Журналисты смешивали меня с грязью на протяжении всего отборочного турнира, но мы с честью выдержали это испытание. Я посвящаю эту победу всем аргентинцам и моей семье. Только к журналистам это не относится, потому что они относились ко мне как к мусору. Отдельно я хочу поблагодарить футболистов, которые играли, как настоящие мужчины, и защищали меня как тренера. "

Не разумею, нашто галоўнаму трэнеру зборнай Аргенціны Марадоне афішаваць, што яго нейкія там журналісты зьмяшалі з гаўном... На такія рэчы трэба забіваць, а не выпячваць!
  • Current Mood: okay okay
Марадона - гэта не проста галоўны трэнер зб. Аргентыны. Гадоў 15 таму ён па журналістах страляў.
дурасьці ў яго сапраўды хапае, але цалкам мажліва, што справа ў журналістах, якія насамрэч зашмат увагі аддаюць ягонай персоне і часам занадта ўсё ачарняюць. за апошні год што толькі ні пісалі пра Марадону як трэнера, а чалавеку вельмі цяжка сканцантравацца на працы (а гэта першы ягоны досьвед працы трэнерам), калі пішуць няпраўду і глупствы або проста ня вераць у яго, таму мне словы Марадоны падаюцца цалкам справядлівымі, няхай сабе і не без традыцыйнай марадонаўскай гарачасьці.
а увогуле, пачытайце біяграфію марадоны і супакойцеся :)
ася..крыху афтопіку --- а як стацыянарныя пункты перапісу працуюць?сёння адчынены?ці мо заўтра да 20 можна паспець перапісацца?
перапіс цягнецца да 24-га кастрычніка :) і сёньня павінныя таксама працаваць
Спачуваю аргентынцам -- у іхнай краіне "далёка ня проста нейкім відам спорту" кіруе такі прайдзісьвет, як Марадона... і ніхто, акрамя некаторых журналістаў, не наважыцца ўголас назваць яго прайдзісьветам.

Праўда, беларусам з аналягічнай нагоды можна паспачуваць яшчэ больш.
а ён крыўдзіцца і выпячвае гэта, як асабістае дасягненьне!

няўжо яму ніхто не казаў, што ён неяк неадэкватна рэагуе?..
Ён рэагуе якраз адэкватна, застаецца ва ўсіх сітуацыях самім сабою... як гарманічная асоба, гармонія якой складаецца з падману, наркотыкаў і выпендрёжа.

Калі Марадона забіў у фінале гол ангельцам рукой і ня толькі не прызнаўся ў гэтым зараз жа, як патрабуюць прынцып fair play і джэнтльмэнскі кодэкс футболу, але й пасьля заявіў журналістам, што "гэта была рука бога", ён перастаў для мяне існаваць як футбаліст і як чалавек, якому можна падаць руку. Зьдзіўляюся, што многія людзі дагэтуль захапляюцца ім і лічаць вялікім футбалістам. А ён не футбаліст, ён жулік, прайдзісьвет.
Паглядзі фільм Кустурыцы пра Марадону.
Усё стане зразумела. Там добра прапісана сітуацыя.
не ён адзін, не забываем наша: "пра меня тут всякае гаварат..."