як стаць папулярным блогерам

Запытаўся ў мяне сёння журналіст Белсату, як стаць папулярным блогерам. А я стаю перад камерай уся ў пумпонах і думаю: чорт яго ведае, як ім стаць... Рэцэпту няма і быць не можа. І наагул, мяркую, што ў словазлучэнні "папулярны беларускі блогер" ёсць тлусты падвох. Мабыць, ён у тым, што калі ты - гэты самы папулярны, гэты самы беларускі, гэты самы блогер, то пра цябе ведае не проста вузка, а звышвузкае кола. Выйсці на вуліцы Беларусі і спытацца ў людзей рознага веку, хто такі Ліпковіч (ён пра сябе гаворыць няйначай, як "самы папулярны беларускі блогер") - ніхто ведаць не будзе... Такі лёс у папулярных беларускіх блоХераў.

на фота: аператар Белсату, вельмі класны дзядзька. Ён здымаў мяне на відэа, а я яго - на фота.

DSC_0030
Вам патрэбна, каб пра вас размаўлялі на вуліцы? Выйграйце Еўрабачаньне, і будзе вам. :о) А калі хочаце быць найпапулярнейшым беларускім блогерам, пішэце лепш за Ліпковіча...
мне - ня трэба. я пра тое, што калі пра мяне пішуць журналісты і здымаюць сюжэты як пра папулярнага блогера, я ўнутрана здзіўляюся...