Тры дзяўчонкі - пра перапіс

Журналістка “Салідарнасці” Анастасія Зелянкова, Наталка Базылевіч, рэдактарка парталу “Царква” і я, Ася Паплаўская, студэнтка журфака БДУ, якая працуе перапісчыкам на адной з мінскіх акруг, распавялі Эўрарадыё пра перапіс, беларускія бланкі, родную мову...
  • Current Mood: busy busy
1) Ася Паплаўская: “Я тады пыталася ў людзей: а як жа запісваць тады? А ім усё роўна. У такім выпадку я запісвала першай мовай рускую, а другой беларускую."

А куды Вы запісывалі? Паглядзеў перапісны ліст: як там можна гэта зрабіць? Калі ставілі птушкі на беларускай і расейскай, то ўсё роўна там "1. беларуская; 2. руская". Не разумею...

2) "людзі наогул пачалі адказваць на пытанне пра мову “як прэзідэнт”"

А чаму Вы пішаце тады расейскую "першай"? Цытата (перапіс Лукашэнкі):
"— Ваша родная мова?
— Беларуская. (Пасля паўзы.) Беларуская, расейская мова. Для мяне аднолькавыя дзве мовы.
— На якой мове Вы звычайна размаўляеце дома?
— А па-рознаму — ад беларускай да расейскай. І на трасянцы таксама."
І ў першым і ў другім пытаньні ён першай назваў беларускую!

3) "Я прасіла вызначыцца з якой‑кольвек адной мовай. Нельга пазначаць адразу дзве родныя." (http://nn.by/index.php?c=ar&i=30641)

А як жа тады пункт першы, дзе Вы "першай мовай рускую, а другой беларускую" запісывалі?
1. не запісвала, а ставіла крыжыкі.
так і ставіла: беларуская, руская.

2. у анкеце няма першай і другой мовы. там усе на адным узроўні

3. калі пісала рускую і беларускую, гэта да пытаньня - на якой мове размаўляеце дома. а роднай я пазначаю адну мову. пераважна адказваюць "беларуская"