Матуліны кветкі

Пра любоў матулі да кветак (у прыватнасці, фіалак) я пісала. Але цяпер у яе з'явілася новая любоў - архідэя! Хоць і фіалкі яна пяшчотна вырошчвае, набывае новыя і новыя віды, шыкоўная белая архідэя шчыльна пасялілася ў яе сэрцы. І бачна па ўсім, што кветка матулю вельмі палюбіла. Яна так буйна квітнее! Я не бачыла ніколі, каб архідэя дала СТОЛЬКІ кветак. Ды такіх вялікіх! Маці паказвала кветку спецыялісту па гэтых кветках, тая сказала: ёй у вас вельмі камфорна Яшчэ б! Матуля яе песціць як тое дзіцятка.

Бабуля спачатку скептычна паставілася да новага жыхара: "Таксама мне кветка! Паўгоду стаяць голыя веткі!" А цяпер палюбіла яе, падыходзіць на яе паглядзець кожныя 10 хвілінаў.
+фота


Теги:
магу падзяліцца фіалкамі, у нас іх дахалеры, мама таксама любіць
мне асабліва падабаецца фіялетавы ў кропачку і бела-фіялетавыя з зялёнай каёмачкай