Суб'ектыўнасьць/аб'ектыўнасьць літкрытыкі

Калі хто яшчэ ня ўзяў удзел у галасаванцы Міхася Южыка пра аб'ектыўнасьць сучаснай літаратурнай крытыкі, то прыміце. 

Што я маю сказаць? На данае пытаньне я гляджу з двух бакоў. З боку літаратурнага крытыка. І з боку распрацоўшчыка тэмы "суб'ектыўны фактар у сучаснай літаратурнай крытыцы".

На маю думку, літаратурная крытыка ад пачатку па прыродзе сваёй  - глыбока суб'ектыўная рэч. Тут сваю ролю грае і літаратурны густ крытыка, і адукацыя, і абазананасьць у пытаньнях літаратуры (што ня роўна акадэмічнай адукацыі), і стасункі зь пісьменьнікамі, належнасьць да пэўнай групоўкі, пэўнага кола літаратараў...

Таму пытаньне спадара Южыка пра прынцыпы СПРАВЯДЛІВАСЬЦІ ў крытычных тэкстах - рэч вельмі неадназначная. І рэч ня толькі ў тым, што ў кожнага крытыка ды й чалавека, які будзе галасаваць, сваё суб'ектыўнае разуменьне тых прынцыпаў справядлівасьці. Тут граюць ролю і вядомасьць крытыка ў асяроддзі ЖЖ-юзэраў. Паглядзіце. Паважаныя крытыкі Леанід Галубовіч, Ірына Шаўлякова ніяк не лідыруюць, Алесь Марціновіч наагул праігнараваны. Затое блогеры Марыйка Мартысевіч і я, Ася Паплаўская, спрачаюцца за лідэрства... Тут у мяне ўзьнікае пытаньне, чаму вядомая блогерка Ганна Кісліцына не на перадавых пазіцыях, але тут, мабыць, сапраўды народ бачыць і разумее яе ангажаванасьць, тусовачнасьць...

Ці можа крытык быць аб'ектыўным? Не. Адназначна. Да аб'ектыўнасьць імкнецца літаратуразнаўства, у той час як крытыка, як і журналістыка - з'ява звыш персанікаваная.

І што тады? Ці верыць тым крытыкам?.. Мяркуйце самі. Звычайна, чытачы абіраюць для сябе больш важкай меркаваньне таго крытыка, якога лічаць найбольш аб'ектыўным і незалежным у сваіх ацэнках. Для мяне такі крытык на сёньня адзіны - Ірына Шаўлякова. А каб слова крытыка было запатрабавана чытачамі, трэба імкнуцца пазьбягаць усіх "асабістых момантаў". Нашыя крытыткі ня могуць... Я імкнуся
  • Current Mood: busy busy
Шаўлякова не прывязана да "Галіяфаў" і "іжэ с німі" (Бум-бам-літ)? Гэта на ўсякі выпадак...

Ніколі не чуў, каб нехта ангажаваў Галубовіча.

Касліцына такая ж тусовачніца, як і ўсе. Проста яна любіць Хадановіча (творчасць ягоную):))

У Гвалубовіча і асабліва ў Марціновіча не роўныя ўмовы з астатнімі. Тут збольшага публіка, якая мала чытае ЛіМ. Зайдзіце ў "Нёман" і спытайце, хто самы справядлівы і абазнаны крытык. Адказ: Марціновіч. Уся праблема ў тым, што ўсюды свая іерархія.

Аб'ектыўных крытыкаў не можа быць таму, што яны аналізуюць суб'ектыўных пісьменнікаў. Я нездарма замяніў "аб'ектыўны" на "справядлівы". Бо ў справядлівасці яшчэ чуецца і сумленнасць.

Крытык павінен быць а) яркі б) запальчывы в) справядлівы г) празрысты (зразумелы і чайніку, чаго ў Шаўляковай няма, так лічу не толькі я, а легіён чытачоў :))
але ангажаванасьць крытыка - ня толькі прывязанасьць да нейкай групоўкі. вы ня маеце рацыі. пачытайце яе крытыку хаця б у ЛіМе. хаця б артыкул на бум-бам-літауца, што выдаецца ў галіяфах Кавалеўскага.

што да галубовіча, то ў яго такі непрыхаваны голы суб'ектывізм, што калі яго шчэ зангажаваць...

і пра тое ж, што блогеры - асаблівая туса :)

я таксама лічу, што Ірына не зразумелая для чайніку... і гэта адзінае, што мне ў ёй ня дужа падабаецца :) але ж не зразумела...
Дарэчы, віншую: пакуль другое месца ў галасаванцы ))
Але мяне здзівіла не гэта, а тое, што нехта ж аддаў адзін голас за Марціновіча! Ёсць, значыць, адэпты і ў ЖЖ. Спрабую зараз перакачаць з вашага ЖЖ графіку лімаўскага апытання і адразу наткнуўся на сцвярджэнне Марціновіча, што беларуская літаратура адна з найцікавейшых еўрапейскіх літаратур... Карацей, ён у сваім рэпертуары, гаворыць штампамі, якія абараняюць яго задняе месца, і толькі. Цікавае пачуў меркаванне М. Велера наконт феномена нумара першага ў любой нацыянальнай літаратуры. Першых можа быць мала, чалавек пяць–дзесяць. Яны як бегуны, якія прыбеглі першымі на фініш. Здымі першых дзесяць з дыстанцыі – і знойдзецца яшчэ дзесяць “першых”, потым яшчэ і яшчэ. Пра якасць маўчым. Такое ўражанне, што 30-я гады знялі некалькі дзесяткаў першых з дыстанцыі нашай літаратуры.

А, яшчэ адна перліна з Марціновіча: “Сярод СУЧАСНЫХ беларускіх пісьменнікаў я вылучыў бы Леаніда Дайнеку”. А далей падлізаў Чар-нцу... Вычыцеся, Ася, у старэйшых, як робіцца літаратурная кар’ера.

І Шаўлякова ваша вылучыла ў той апытанцы выключна бум-бам-літаўцаў... Таму я нейкую рацыю маю, калі гавару. Прынамсі не кідаю словаў на вецер. Зрэшты, вы ж самі пішаце пра суб’ектыўны фактар у крытыцы...
ах, так ) дзякуй. ня ведаю, празда, чым заслужыла...

ну... я таксама Марціновіча ведаю, нават каментар для апошняга аруыкула ў ЛіМ брала, але ж... зь ягоным сынам вучуся ў адной групе ))

о, а пра штампы - слушна. я таксама такога меркаваньня.

не, спадар Міхась, мне такая кар'ера не патрэбная...

:) дзякуй за гутарку.
не ведаю, ці варта ўвязвацца ў спрэчку...
я напэўна проста не разумею вашага бачання задач крытыкі.
я лічу, што мастацтвазнаўства мусіць назапашваць веды пра гісторыю і тэорыю мастацтва. крытык мусіць выкарыстоўваючы гэтыя веды арганізоўваць культурнае поле вакол мастацкага працэсу. абсалютна не важна, будзе ён аб'ектыўны ці суб'ектыўны, бо ўвогуле нельга быць цалкам суб'ектыўным ці аб'ектыўным. ён можа нават быць несправядлівым. абы ажыццяўляў камунікацыю і ўзнімаў важныя для развіцця працэсу праблемы.