Журналісты будучыні навучацца пісаць пра наркотыкі і рок-н-рол

Ася ПАПЛАЎСКАЯ адмыслова для baj.by

“Хэдлайнерамі” трэцяга фестываля моладзевай журналістыкі “Твой стыль”, што адбыўся ў Гродна 25-27 мая, сталі журналісты і самы вядомы беларускі блогер.

У другі дзень фестываля Ліпковіч запытваўся ў будучыні беларускай журналістыкі, якая тусавалася ў дворыку былога тытунёвага складу: “А чаму мяне ніхто не фатаграфуе? Самы вядомы блогер прыехаў!” У апошні дзень фэсту правакатар Ліпковіч атрымаў сваю порцыю славы. На ток-шоў “Журналістыка-2020”.

Журналісты Віктар Марціновіч (“БелГазета”), Анджэй Пачобут (Gazeta Wyborcza), Марыюш Кавальчык (“PRESS”, Польшча), Юрый Карманаў (БАЖ) ды блогер Яўген Ліпковіч абмяркоўвалі журналістыку сучаснасці ды будучыні. Вядучым ток-шоў быў твар тэлеканала “Белсат” Алесь Залеўскі.



Аб чым гаварылася? Даведацца!