20-годдзе гурта "Магазін" :))

Учора была на канцэрце "Варвары блюзу". Гэта было нешта!!! Ігар Варашкевіч як заўжды мегакрут. Выканаў самыя-самыя хіты. Мікалай Аруцюнаў, якога я чула ўывую ўпершыню, пакінаў у душы глыбокі след. Разам яны - неверагодны рок-н-рольна-блюзавы кактэйль.

Варашкевіч сказаў, што іх дуэт падобны да "Ляпісаў": "Вось толькі хто з нас Міхалок?.." А Аруцюнаў запярэчыў: "Не, мы як Філіп Кіркораў і Ала Пугачова!" 

Аруцюнаў абвясціў 20-годдзе гурта "Магазін" :))) А пасля былі беларускамоўныя песні ад рускага блюзмэна! "Да дна" і легендарная кампазіцыя "Крамы" "Бяжы,бяжы, хлопец". Беларуская мова Аруцюнава ня горш за мову абарыгенаў :) 
Адным словам, я атрымала здаравенную порцыю кайфа ўчора.

Фотачка Нікі Сандрос. У яе быў прыспут пяшчоты і яна з усімі знаёмымі абдымалася:) 

 




Теги: