Перапіс. Дзень раз

Сёньня праходзіў першы дзень папярэднагя перапісу насельніцтва Беларусі.

Мне пашанцавала: мяне ўнеслі ў сьпіс перапісчыкаў. Чаму пашанцавала? Пра гэта - ніжэй.

Мне трэба перапісаць два дамы. Больш за 100 кватэр. Гэта каля 300 чалавек. 300 твараў, лёсаў, характараў... Мне гэта сапраўды цікава. Але зразумела я гэта толькі сёньня.

Мне пашанцавала. Як мінімум, па 2, не, па 3 пунктах:

1. мне дастаўся вельмі культурны, прыгожы, эстэтычны раён. Толькі сёньня і толькі там я ўбачыла, якая прыгожая насамрэч ў нас восень!.. мммм... казка!

2. Мне пашанцавала з дамАмі. Дакладней, з жыхарамі гэтых дамоў. Але пра іх - асобна.

3. Мне падфарціла з інструктарам :)

Раён

паколькі пад словам "раён" мы разумеем адну з дзевяці частак горада Мінска (у дачыненьні да сталіцы, зразумела), то варта гаварыць пра частку раёна.

тая частка раёна, якая выпала перапісчыкам-журналістам (і тое ня ўсім) мяне вельмі зьдзівіла. уразіла. яна акуратная, чыстая. шмат дрэваў (у асноўным мае любыя бярозкі...), чысьценькія, новенькія, непаламаныя лавачкі, дзіцячыя пляцоўкі акуратненькія, адрэстаўраваныя вясёлыя дамЫ... Нідзе не пабачыла ні акурка, ні бутэльку... Не раён, а казка. працаваць, жыць у такім вельмі прыемна.

Людзі

Жыхары маіх дамоў мяне таксама ўразілі. па-добраму. калі ішла ў першы дом, хвалявалася крыху. прастаяла хвілін 20 на вуліцы - ніхто не падходзіў да дамафона. але пасьля выйшла жанчына (ішла ў паліклініку)... яна й стала маім першым прыемным уражаньнем. жыве яна адна. ёй 78 гадоў. дрэнна чуе і бачыць. што ж паробіш? узрост... "усе мяне кінулі",  - горка ўздыхнула яна. запрасіла мяне ў кватэру, прапанавала гарбаты... Мы дамовіліся на канкрэтны дзень на канкрэтны час. нават адрэпеціравалі, як я буду званіць ёй ў кватэру, каб яна пачула...

Пасьля былі розныя цікавыя выпадкі: суседка, якая добраахвотна хадзіла са мной па ўсяму дому, сама званіла ў кватэры і тлумачыла, што да чаго :)), дзяўчына, якая, пачуўшы пра перапіс, запыталася спужана: "Нас што, перасяляць будуць?...", жанчына-вьетнамка з 5 дзецьмі, жанчына з шыкоўным катом... Аднойчы я не на жарт напалохалася: адмыкае дзверы мужчына на падпітку, увесь у сіняках, з фінгаламі і з нажом у руцэ!!.. высьветлілася, што жывуць яны ўшасьцёх!.. "Прыходзьце пасьля 19 00", - сказаў ён мне...

да мяне ўсе абсалютна паставіліся вельмі прыязна. некаторыя распытвалі пра вучобу, тры жанчыны прапанавалі паабедаць. І амаль усе (!) запрасілі зайсьці ў кварэту, не стаяць на парозе... Мяне шэта прыемна ўразіла. Культурныя людзі мы, беларусы, усё ж :)

Што да веданьня пра перапіс, то пра яго ведалі ўсе. Акрамя, хіба што, той спалоханай дзяўчынкі, якая падумала, што я яе сьм'ю перасяляць прыйшла. Некаторыя пыталіся, а чаму так рана? яшчэ ж не 14-га.. А іншыя, хто мае агульны калідор, званілі суседям і казалі: папярэдні перапіс прыйшоў! выходзьце ўсе!

Толькі адна бабуля запыталася пра дакументы, але калі я палезла па іх, сказала: ну што вы? Вам, такой інтэлігентнай дзяўчынцы, я давяраю :) Прыемна, што ні кажы.

такім чынам, пасьля папярэдняга абыхода засталіся спрэс станоўчыя эмоцыі і ўражаньні :) 

працяг будзе
Теги:
напрыканцы 80-х мы так хадзілі па кватэрах - агітавалі за беларускую школу
сабралі дзяцей на першы беларускамоўны кляс у наваполацкай СШ №5. але цяжка было. першы сабраць
Ага, пашанцавала з раёнам. Добра, што не хрушчоукi ;-)
а чаму папярэднi перапiс? Што гэта такое?
Посьпехау.
адна хрушчоўка :) але там добрыя людзі жывуць. прынамсі, у тых кватрах, што сне адамкнуліся ) а адамкнулася больш як палова.

папярэдні перапіс, альбо папярэдні абыход адбываецца з 9 па 12 кастрычніка з мэтай высьвятлення, колькі чалавек пражывае ў кватэры. да таго ж, падчас папярэдняга абыходу перапісчыкі дамаўляюцца з жыхарамі наконт зручнага для іх (жыхароў) часу, калі тыя будуць дома. каб перапісчык змог прыйсьці і перапісаць іх ) каб не хадзіць па 10 разоў упустую.

дзякуй!
Удачи !
Как нибудь опубликую свою статью, написанную, когда с женой так ходили по хатам в 1999 году.
Нет, ещё чего !
В Минске, просто кусочек частного сектора зацепили.
а што дрэннага перапісваць вёску? я б - з задавальненнем!!

ну вы сказалі "ходили по хатам", я й пкрапытала...
у тебя интеллигентное лицо:) ко мне сегодня пришла женщина странная, до сих пор в подъезде тусуется где-то) ей даже открывать не хотелось
дзякуй за інтэлігентны твар :))

жанчына?.. я думала, толькі студзікі цёгаюцца перапісваюць )
І дзе гэты ўтапічны раён? Я пытаю, бо можа мне варта пагаліцца і гатаваць рамантычную вячэру? )))
Блін! І нашто я адтуль з'ехаў 6 год таму, зараз бы прымаў у госці гарную паненку.
Ладна, можа і да мяне завітае якая муза...
можна, але тады даецца двайная нагрузка. а гэта амль нерэальна зрабіць. то бок не амаль, а нерэальна
двайная ў сэнсе ўдвая больш людзей абыйсці? нейкае тады глупства...