Ляці, ляці паштоўка!.. (артыкул пра посткросінг)

Спачатку хацела запытацца: ці пішаце вы папяровыя лісты? А пасля ўзгадала сваю велізарную скрыню з лістамі ад знаёмых і незнаёмых людзей і перадумала. Апошнім часам рэальнае пісьмо зноў становіцца модным. Гэта не дзіўна, бо ў часы кампьютарызацыі людзі імкнуцца да ўсяго натуральнага: адпачываць – на прыродзе ў аграсядзібе, жыць – за горадам, ездзіць - на ровары… Цяпер, калі еду на шопінг у Вільнюс, мяне просяць набыць не футболкі з распродажаў, а паперу для лістоў – такой у Беларусі не купіш…

Каб напісаць пісьмо, трэба як мінімум умець гэта рабіць. Часта людзі, пачынаючы расповед аб жыцці-быцці, выбачаюцца: “Даўно не пісаў, забыў як гэта робіцца…” Каб не пакутаваць над чыстым аркушам паперы ды не апраўдвацца лішні раз, многія аматары сапраўднага ліставання пераключаюцца на паштоўкі: тут і выяву прыгожую можна знайсці, калі пастарацца, і некалькі сказаў напісаць – фармат, больш зручны для сучаснага чалавека.

Можна даслаць паштоўку незнаёмаму чалавеку і атрымаць узаемнае папяровае прывітанне з любой краіны свету. Спрыяе такой цікавай і нескладанай гульні папулярны праект postcrossing.com, у якім удзельнічаюць жыхары амаль усіх краін свету. Толькі некалькі краін Афрыкі яшчэ не ўцягнуліся ў незвычайную эстафету. На сайце зарэгістравана больш за 10 тысяч беларусаў, якія актыўным удзелам у праекце забяспечылі Айчыне восьмае месца сярод іншых краін…

Каб узяць удзел у абмене паштоўкамі, неабходна зарэгістравацца на сайце і адаслаць паштоўкі па адрэсах, якія вам выдасць сістэма. Як толькі першая паштоўка будзе зарэгістраваная адрасатам, вы зможаце адаслаць наступнае прывітанне з Беларусі, а таксама атрымаць узаемную паштоўку. Адкуль яна будзе – даведаецеся, калі яна даляціць да вашай паштовай скрыні. Атрыманую паштоўку трэба зарэгістраваць на сайце – кожнаму карыстальніку даецца ўнікальны ID-код.
У сваім профілі на сайце посткросінга вы можаце распавесці пра сябе і свае захапленні. Удзельнікі пазначаюць, якія выявы хацелі б атрымаць ад незнаёмцаў. Многія посткросеры калекцыянуць фотаздымкі ваверак, кветак, начных гадароў ці яшчэ нечага. Чым больш паштовак ды адашлеце, тым больш атрымаеце!

Асіпаўчанка Дар’я зацікавілася посткросінгам пасля таго, як яе знаёмая, посткросер са стажам у год, прынесла на працу сваю калекцыю паштовак. Дзяўчына разглядала карткі з расповедамі людзей пра сябе і …загарэлася гэтай ідэяй. Цяпер Дар’я не можа спакойна прайсці міма кнігарні, дзе могуць быць новыя паштоўкі. Праўда, асартымент не радуе: знайсці штосьці сапраўды арыгінальнае дастаткова складана. “Не было б няшчасця”… Адсутнасць незвычацых паштовак у продажы — выдатная нагода праявіць сябе, прыдумаць і зрабіць паштоўку сваімі рукамі. Калі ёсць жаданне радаваць іншых, то любы занятак ператворыцца ў свята! Кожны дзень.

Ірына зарэгістравалася на сайце паўгоду таму. За гэты час яна атрымала 32 паштоўкі, а адаслала 35. “Я не думала, што так уцягнуся ў гэты праект! Мне вельмі падабаецца старанна выбіраць паштоўкі, падпісваць іх, распавядаючы незнаёмым замежнікам нешта пра свае жыццё, пра Беларусь… Да таго ж, поскроссінг – гэта выдатная магчымасць падцягнуць замежную мову! Я вучу французскі. Калі мне выпала пісаць студэнтцы з Парыжа, я пазначыла ў паштоуцы сваё скайп-імя. Ужо амаль месяц мы часта размаўляем ўжывую па-французску! Яна вельмі хоча наведаць Беларусь. Калі ўсё атрымаецца, то летем буду сустракаць знаёмую парыжанку”.

Ася ПАПЛАЎСКАЯ
  • Current Mood: busy busy
Теги:
promo paplauskaja june 3, 2016 14:14 6
Buy for 40 tokens
Рассказала порталу Socnews.by про проект #девиЖЖник. Как все начиналось Примерно два года назад я вернулась к своему блогу в ЖЖ. Активно общалась с другими блогерами, в основном, девушками, и поняла, что им не хватает оффлайн-тусовок, выходов в свет и реального общения друг с другом. В…
:) я знашла яе на сайце для каментара. трэба быў мінчанін і немінчанін:)

мяне ніхто не падсажваў. я сама неяк выйшла на сайт і падсела:) і падсажваю іншых

Edited at 2012-03-12 07:07 am (UTC)
а ты ездишь в Вильнюс на шопинг? там же продаются замечательные открытки издательства Nieko Rimto! одни из самых моих любимых :) вот, посмотри на них, и спрашивай в Вильнюсе: http://www.niekorimto.lt/atvirukai_7
О, великий и могучий язык. Читаю - вроде все понятно, а смотрю - глаза в шоке:))

офф Рада что весенний привет добрался:)