Дзень настаўніка. Супадзеньні :)

а вы павіншавалі сваю любімую школьную настаўніцу са Сьвятам?..

я толькі што гаварыла зь любімай настаўніцай (і па рускай мове ды літаратуры, і па жыцьці) Храмелей Сьвятланай Васільеўнай...

пазаўчора выйшала мая рэцэнзія ў ЛіМе, у якім я ўзгадвала яе:

"У школе, з сёмага па адзінаццаты класы, у мяне была вельмі добрая, патрабавальная настаўніца па рускай мове і літаратуры. Кожны год на лета Святлана Васільеўна задавала доўгі спіс літаратуры, неабходнай як для духоўнага развіцця, так і для пашырэння кругагляду. Там былі і творы са школьнай праграмы, і творы, што не ўваходзілі ў яе. Апошніх было болей. Вынікам акгыўнага летняга чытання быў літаратурны дзённік, у які мы старанна ўпісвалі імя аўтара, назву твора, герояў, а таксама цытаты, што нам запомніліся, нас уразілі. Гэтыя дзённікі я захоўваю і цяпер, часам перачытваю..."


вось такое атрымалася цудоўнае супадзеньне :) да таго ж, на руках у мяне 2 нумары гэтай газеты.. цяпер разумею: купіла той нумар, каб любімай настаўніцы падарыць...
выдатнае супадзенне :)
А ў жыцці нічога проста так не супадае ;)
так, ведаю.. усё - да чагосьці на вядзе...

вось вы ў нашае галасаванцы перамагаеце ) таксама не выпадкова ))