Псіхалогія — патрэбная штука...

Мне пашанцавала з выкладчыкам па псіхалогіі ва універсітэце (яна практыкуючы псіхолаг, псіхатэрапеўт)

Так што цяпер я ведаю, скуль бяруцца страхі і... чаму пануе меркаваньне

а) "усе мужыкі — казлы";
б) "усе бабы — сукі"

усё ня так насамрэч... не казлы, й ня сукі

  • Current Location: дома
  • Current Music: Сьцяна "Калыханка"
я думала, будуць пытацца, чаму ж М ды Ж не такія, як прывыклі іх называць ))

расказваю.

страхі — гэта нішто іншае, як замацаваная рэакцыя страха.

прыводжу прыклад-эксперымент, што быў ажыццёўлены Джонам Уотсанам (вядомы пад назвай "выпадак маленькага Альберта"): Уотсан праводзіў эксперымент на маленькім хлопчыку. Ён даваў яму па чарзе мяккія белыя цацкі. Дзінёнак іграўся зь імі, быў спакойны, радасны. Пасьля разам з тым, як давалі цацку, білі ў гонг (вельмі непрыемны такі гук...).. Паўтарылі некалькі разоў. Калі пасьля давалі тую ж самую цацку, але бяз гуку гонга, дзіця баялася, ня брала яго (замацавалася рэакцыя страха).

ну вось...

калі чалавек баіцца пацука, то ён баіцца кантрэтна яго. але калі чалавек ня ведае, што ёсьць такія зьвяркі, то ён баіцца свайго страха пацукоў...
выпадаю ў асадак.
Пры чым тут псіхалогія? Як можна спалучыць вышэйшую нервовую дзейнасць, працу свядомасці і падсвядомасці з элементарным рэфлексам сабачак Паўлава?

Усіх псіхолагаў два разы ў год адпраўляць у калгасы: перабіраць бульбу і капаць яе. Паглядзім, як хутка яны пачнуць баяцца восені.
:)
тады папытайцеся: чаму адзін чалавек баіцца вышыні, а другі - не? (Умова: вопыту падзення ў іх не было)
Адкуль ўзнікаюць самыя розныя фобіі, самае вядомая - страз замкнёнай прасторы?
А страшная рожа намалявая? А пагрозлівыя крыкі?
Маленькае дзіця можна напужаць пагрозлівым выглядам - хто біў у гонг, калі я корчыў яму рожы?
І - галоўнае: спадар прафесар не ўзяўся патлумачыць: чаму звук гонгу быў апрыёры НЕПРЫЕМНЫМ?
А чаму пануе меркаванне, што жанчыны - сукі, а мужчыны - казлы?
людзі экстрапалююць свой негатыўны досвед, метад навуковы, але ў гэтым выпадку ўжываецца па дылетантску :)
з задавальненьнем.

наконт страхаў - напісала падрабязна вышэй.

наконт "усе мужыкі - казлы"...

для таго, каб у чалавека ўсталявала моцная сувязь "ён - такі, а ня іншы", патрэбныя ўсяго 3 прыклады ў жыцьці, што йдуць адзін за адным. часцей за ўсё дзяўчатам трапляюцца запар 3 мужчыны са сваімі хібамі. з усімі 3-мі нічога не атрымліваецца... пасьля трэцяга дзевачка расчароўваецца - замацоўваецца меркаваньне: усе м - к...

пасьля ўжо дзяўчына пачынае вешаць гэты стэрэатып на ўсіх сваіх мужчын. ён м.б. і дорым, але яна правярае яго ўсяляк, бо ўпэўненая, што ўсе яны аднолькавыя...


тое самае наконт стэрэатыпу "усе бабы - с.."
Ася, я не веру, што Вы вераце з тройцу і ўспрымаеце сур'ёзна такі прымітыў :)
Я заўжды неяк да іх скептычна ставіўся, але ж многія па ім і жывуць...