Уроцлаў: кнігі, гномы

Учора наведала Уроцлаў. Пакутлівая 7 гадзінаў седзячы (польскія цягнікі не маюць ляжачых месцаў. Добра, што заўсёды з сабой добрая кніга) былі вартымі таго, што я пабачыла і адчула. Гэта фантастычны горад. Я думала, што прыгажэй за мой любімы Кракаў, у якім я была пазаўчора (напішу пра спатканне з Кракавам асобна), няма месца. Я не тое, што памылілася: гэтыя гарады вельмі розныя. Цяпер буду больш абачліва ставіцца да вызначэння "любімы" горад...

Апынуўшыся на цэнтральным пляцы Уроцлава, я ледзве не заплакала ад захаплення. Па горадзе можна шпацыраваць не проста гадзінамі - суткамі. Увесь горад - надзвычай прыгожы. У ім адразу адчуваецца непаўтрная атмасфера, якая назаўсёды ў маім сэрцы. Кінулася ў вочы, што гэта вельмі літаратурны горад: на вакзале замест кропак з кебабамі - кніжныя развалы. Іх хапае і ў самым цэнтры горада. Пабачыла некалькі вельмі ўтульных літаратурных кавярняў. Адно, на цэнтральным пляцы, называецца "Literatka". Псавала ўражанне толькі тое, што часта побач з будынкамі 19 ст - пластыкава-шкляныя будынкі а-ля менскі саркафаг..

Фішка Уроцлава - ГНОМЫ! Яны паўсюдна. Смешныя маленькія чалавечкі, якія разгортваюць рознабаковую актыўную дзейнасць у горадзе. То тут, то там былі сапраўдныя маленькія чалавечкі - дзеткі - якія спрабавалі зрушыць камяні і шары, паўтараючы за казачнымі персанажамі




КАМЕНТАВАЦЬ

Comments have been disabled for this post.