Топ-мадэль. Ксенія Сабчак. Блакіраваць шум

Я не гляджу тэлевізар. Ужо год пяць як. Нецікава і часу шкада на гэтую пустую скрыню. Перадачы кшталту «Школа злословия», «Гордон Кихот» гляджу ў інтэрнэце.

Зараз тэлевізар у маім жыцці прысутнічае ў тыя нешматлікія вечары, якія я знаходжуся ў асіповіцкім інтэрнаце. Дзяку богу, іх няшмат.. Адзін-два на тыдзень, а то і зусім няма. Іначай я б звар'яцела. Рэч у тым, што мая суседка па пакоі, якая працуе ў падатковай інспекцыі і праз месяц паедзе дадому (і мае нешматлікія вечары ў Асяповічах будуць адданыя любімай справе - кнігам), не ўяўляе свайго жыцця без тэлевізара. Яна глядзіць "Топ-мадэль па-амерыканску", "Званый ужін", "Вароніны" і іншую туфту. Усё запар, адным словам. Я пад гэта спрабую чытаць. Ужо навучылася блакаваць шум - не перачытваю па два-тры разы адзін абзац.

Мая суседка вясёлы чалавечак, мы размаўляем, дзелімся досведам працы і сцябемся з перадачаў. Учора, напрыклад, рагаталі з аднолькавых фотак "топ-мадэляў па-амерыканску" і размаўлялі пра Ксенію Сабчак. Ёй Ксю таксама паабаецца. Яна, як і я, не разумее, за што Ксю так гнабяць усе каму не лянота... Хаця, я, вядома, маню, калі кажу, што я не разумею, чаму так складваецца. Яна частуе мяне матуліны перцамі, а я печывам у чакалядзе. Мне пашанцавала з суседкай. Адно не дае спакою - тэлевізар.

Зрэшты, нішто не дарма: я ўмею блакаваць шум!
promo paplauskaja june 3, 2016 14:14 6
Buy for 40 tokens
Рассказала порталу Socnews.by про проект #девиЖЖник. Как все начиналось Примерно два года назад я вернулась к своему блогу в ЖЖ. Активно общалась с другими блогерами, в основном, девушками, и поняла, что им не хватает оффлайн-тусовок, выходов в свет и реального общения друг с другом. В…

Comments have been disabled for this post.