Арт-кавярня «Антресоль»

У прыгожым курортным горадзе Феадосіі  ёсць цудоўнае ўтульнае месца - арт-кавярня "Антресоль".  Яе трымае Ірына Жабкіна, заснавальніца кавярні арт-Багема ў Кактэбелі. У "Багеме" мы бавілі нашыя вечары, калі былі на моры. Там выступалі класныя калектывы "Шрі-Ланка" і "Умка", мы слухалі песні, седзячы за самаварам і папіваючы смачную гарбату, якую збірала сама гаспадыня кавярні Ірына.

"Антресоль" цалкам аформленая работамі мастака Андрэя Бондарава. Іх там некалькі дзесяткаў. Андрэй даўно сябруе з Ірынай і ягоны жывапіс і графіка ёй вельмі падабаюцца. У захапленні ад работ мастака і наведвальнікі арт-кавярні, у якой праходзіць усё культурнае жыццё Феадосіі.

Для ілюстрацыі некалькі фота:







Глядзець яшчэ фота, каментаваць

Comments have been disabled for this post.