Дом, ЖЖ і «Умка»

...Прывёз нас Пятровіч недзе ў палове на трэцюю ночы ў дом, дзе мы жылі наступны шчаслівейшы тыдзень. Ён набраў на варотах код, мы ўвайшлі і адразу ўбачылі гаспадара дома - Валодзю. Ён ня спаў, каб сустрэць нас (Ён сябруе з Валодзем год пяць недзе, заўжды ў Кактэбелі спыняецца ў яго). Уладзімір радасна з намі павітаўся, адразу завязалася жывая гутарка... Адразу ён мне падаўся незвычайным, надзвычай прыемным чалавекам.  Я не памылілася.

Раніцай, пасля душа я сустрэла Марыну  - жонку Валодзі. Мы пазнаёміліся (гаспадыня таксама вельмі прыемны, абаяльны чалавек), яна сказала, што праз некалькі гадзін з'зяджае ў Маскву - здымае кіно з Гаварухіным. Папрасіла карміць іх белага ката (ого! Які давер сходу - здзівілася я...) Кот гэты пасля штовечар прыходзіў да мяне. Я частавала яго баранінай...

Уладзімір і Марына Гуркіны працуюць на Масфільме са знакавымі рэжысёрамі. У дадзены момант здымаюць фільм "Ліфт". Сюжэт вельмі цікавы, закручаны - гэта мне пазней Валодзя распавёў. Яны - грымёры. Класныя майстры. Я бачыла іх працы - мне Валодзя паказваў фота. Сам ён, дарэчы, нядрэнны мастак...

Неяк раніцай мы размаўлялі і ён сказаў: "У мяне мара некалькі год ужо ёсць - зрабіць ЖЖ. Але я там нічога не разумею і сам не разбяруся..." Праз дзве гадзіны ЖЖ Уладзіміра быў гатовы. Ён не мог нарадавацца і сказаў: "Ася, ты зрабіла мне неверагодны падарунак! Якое шчасце, што мы сустрэліся". 

У зроблены з любоўю, незвычайна ўтульны дом Гуркіных немагчыма трапіць з вуліцы. Яны здаюць жытло ТОЛЬКІ "сваім", людзям, якім давяраюць. На іх доме не вісіць надакучлівы надпіс "Сдаётся жильё на выбор", яны не чакаюць турыстаў на вакзале з зазыўнымі крыкамі: "Каму пакой трэба?"

З намі разам жыла Аня Герасімава - салістка папулярнага гурта "Умка". Мы разгаварыліся, я прыгадала канцэрты і кватэрнікі, на якіх мне пашчасціла пабываць. "Так вы свае!" - радасна сказала Аня. На жаль, бліжэйшым часам да нас яна не збіраецца - думаю, зразумела, па якіх прычынах. Гутарылі пра многае, актуальнае і набалелае...

У дзень, калі Аня з'язджала, Ён зрабіў класную графіку - напісаў дворык, у якім жыла музыка. Праца Ані вельмі спадабалася. Да гэтага яна выступала ў арт-Багеме (кавярня ў Кактэбелі), сцэне якой упрыгожаная Ягонымі двума карцінамі (з джаз-серыі), што мы прывезлі для гаспадыні арт-кавярні Ірыны Жабкінай... Аня прыйшла пасля канцэрта і сказала: "А я выступала на фоне вашых цудоўных карцін!"

А пасля ўсе з'ехалі. І нават Валодзя - на здымкі. І мы засталіся ўдвая ў доме. Я не магла сабе ўявіць, што калісьці буду гаспадарыць на тэрыторыі курортнага дома.

Вельмі прыемныя засталіся ўражанні ад нашага кактэбельскага дома. Часта буду прыгадваць халоднымі вечарамі. як мы сядзелі ўтрох: я, ЁН і Валодзя за смачным крымсікм віном, размаўлялі пра мастацтва, абмяркоўвалі работы нейкага рускага мастака, якія глядзелі на ягоным сайце.

На тэрыторыі дома...

КАМЕНТАВАЦЬ
  • Current Mood: happy happy

Comments have been disabled for this post.