Выпускница Института журналистики БГУ рассказала о своей работе по распределению в Осиповичах

Опля... Чарговая неспадзяванка. Нашы журналісты мяне не перастаюць здзіўляць. Дзякуй, канечне, за добрыя словы і адэкватныя каментарыі пасля артыкула на партале websmi.by. Але навошта было перакладаць мае словы на рускую мову без узгаднення са мной? Чаму я зноў дазнаюся апошняй пра тое, што пра мяне напісалі?.. Неяк непрыемна, шчыра слова.

Знайшла абсалютна выпадкова, дзякуючы майму пільнаму галоўнаму рэдактару, які размясціў спасылку на артыкул на сайце "Раю". Пачыталі з калегамі каментарыі пасля публікацыі. Прыемна, што выказаліся людзі, у якіх няма злобы і варажбы. Гэта нечакана для сённяшняй інтэрнэт-прасторы. Вельмі слушныя думкі.

Выраз "Рекомендуется для прослушивания и просмотра студентами Института журналистики БГУ" усміхнуў. Быццам бы выконвала замову журфаку. Я ж шчыра распавядаю. І вы гэта адчуваеце. Прачыталі артыкул ўсёй рэдакцыяй. У нас узняўся настрой. Дзякуй, калегі!



КАМЕНТАВАЦЬ

Comments have been disabled for this post.