Там, дзе я жыву, сьвеціць сонца


Што такое інтэрнат, я ведала, наведваючы сваіх сяброў па журфаку. Час ад часу мы зьбіраліся і ладзілі ў інтэрнаце вясёлыя пасядзелкі.


Я жыла шмат дзе: з бацькамі ва ўласнай кватэры, з жаніхом на здымных кватэрах, самастойна ў здымнай кватэры, “дзікарамі” на моры, у студэнцкім хостэле Кракава і ў шыкоўных гатэлях замежных краін. Нават у намёце жыла 10 дзён. А да таго – месяц у вялікім салдацкім намёце. У нас былі двухпавярховыя ложкі , палявая кухняі рамантыка штовечар…


Цяпер я зведваю інтэрнацкае жыцьцё. Праўда, не напоўніцу: жыву тут 2 дні з 7. Ды і ад студэнцкіх абшарпаных інтэрнатаў маё жытло адрозьніваецца капітальна. Інтэрнат харошы, недалёка ад працы, у самым цэнтры горада. Мой блок выходзіць вокнамі на сонечным бок, таму ў нас заўжды шмат сьвятла. Прасторы таксама хапае. Асабліва ў велізарным холе…


Для жывога ўяўленьня пра мой новы часовы дом – фота інтэр’ера.







ЯШЧЭ ФОТА



Comments have been disabled for this post.