Ён імкнуўся яе зразумець, апраўдаць… Яна ня верыла

Яму 15. Ён школьнік. Ёй з6. Яна кандуктар трамвая. Душ. Сэкс. Чытаньне ім класікі ўголас — яна непісьменная.

Ён вядзе няспынны дыялог, задаецца мноствам пытаньняў маральнага выбару: «Чаму самыя прыўкрасныя падзеі губляюць мінулай датай сваю прыгажосьць, калі высьвятляецца іх паднаготная?», «Няўжо шчасьце, каб стаць сапраўдным, мусіць быць бясконцым?», «Хіба пакутамі скончваецца толькі тое, што было ім заўжды, хоць раней боль не адчуваўся і не ўсьведамляўся? Але што такое неўсьвядомленыя пакуты?»…

Яны — лагернікі. Ён вывучае ў інстытуце права. Практычныя заняткі — у зале суда. Працэс над ахоўніцамі канцлагера за добраахвотнае супрацоўніцтва з СС, за шматлікія злачынствы супраць палонных жанчын. Яна — сярод абвінавачаных. Бярэ ўсю віну на сябе. Ён ведае, што яна не магла напісаць ілжывы данос пасьля пажару ў лагеры: яна папросту ня ўмела пісаць: «Але хіба ня быў такі кошт неапраўдана высокім? Нашто яна чаплялася за гэты нікчэмны падман, чаму нельга было адмовіцца ад яго, перамагчы сябе?».

Раман — роздум. Раман — пытаньне. Раман — выбар. Аўтабіяграфічны раман. Сацыяльны раман. Аўпартрэт другога пакалення. Аўтапартрэт дзяцей вайны, дзяцей-пасьля-вайны. Яны, дзеці, якія ня бачылі вайны, неслі адказнасьць за злачынствы, што чынілі старэйшае пакаленьне, іхнія бацькі. Дзеяньнем альбо — бяздзеяньнем, маўклівай згодай. Асудзіць альбо зразумець і дараваць?..

«І ўсё ж мне хацелася зразумець Ханну, бо сваім неразуменьнем я б зноўку здрадзіў ёй. У мяне нічога не атрымлівалася. Я быў гатовы пакутаваць над двайной праблемай: осуджэньнем і разуменьнем. Толькі двайнога рашэньня не знаходзілася».

Яна тройчы ў жыцьці рабіла ракавы выбар...

Comments have been disabled for this post.