Фота дзяцей

 У маіх бацькоу у гасьцінай ёсьць тры фотаздымкі: майго дзядулі Юры, якога я не застала пры жыцьці, і два маіх. Абодва зробленыя, калі я хадзіла ў дзіцячы садок. На адным мне 4, на іншым 6. Мне на дні народзінаў сябры дарылі шмат рамак, бабуля выбрала самыя прыгожыя зь іх і змясьціла ў іх мае фотаздымкі… Праўда, самы яе любімы – дзе я пухлячок з накручанымі валасамі. Ён вісеў доўга на сьцяне, але пасьля рэмонта са сьцяны ўсё прыбралі. Рамку для гэтага фота пакуль так і не набылі.

А ў кватэры вашых бацькоў ёсьць вашыя фотаздымкі ў рамках на бачным месцы? Альбо ў вас – фотаздымкі вашых дзяцей?



Адказы і фота прымаюцца тут

Comments have been disabled for this post.