Пра эгаізм

 Эгаізм. Спрэчны панятак. Мабыць, у ім абвінавачвалі кожнага з нас. І кожны сам сябе называў эгаістам. І жартам, і сур’ёзна.
Вось якую цікавую штуку заўважыла, назіраючы за сабой, сваімі сябрамі, блізкімі людзьмі.

Калі чалавек робіць усё для сябе, не задумваючыся пра камфорт іншых, яго называюць эгаістам. Ясна, чаму.

Калі чалавек аддае сябе бяз рэшты, клапоціцца пра іншых і жыве дзеля іншых, усё адно знаходзяцца тыя, хто абвінавачвае яго ў эгаізме. Чаму? Ды таму, што робіць ён усё дзеля іншых, каб… што? Правільна, каб яго пахвалілі, каб на яго, самазакаханага эгаіста, зьвярнулі ўвагу. Такія сапраўды ёсьць, бачыла-чула. Заўжды знойдуцца «праўдашукальнікі», хто мерае па сабе і неадэкватна ставіцца да рэчаіснасьці. Гэта праўда жыцьця і нікуды ад яе не падзецца.

Што лепей? Чытаць далей
Теги:

Comments have been disabled for this post.