Абараніла дыплом

Абаранілася. Тэма дыпломнай работы — "Жанравая трансфармацыя беларускай літаратурнай крытыкі". Аналізавала персаніфікаванасьць і суб'ектыўны фактар у літаратутрнай крытыцы, увяла і абгрунтавала тэрмін "літаратурная журналістыка", пра які да мяне ніхто не гаварыў і не пісаў, прааналізавала жанравую трансфармацыю крытыкі ў сеціве і блогасьферы.

Навуковы кіраўнік Уладзімір Капцаў паставіў за працу 10. Рэцэнзент Арцём Кавалеўскі таксама на 10 працу ацаніў. Напісалі вельмі прыемныя словы пра маю працу і журналісцкую дзейнасьць у водгуку і рэцэнзіі. Я не чакала — шчыра прызнаюся. Асабліва паслухаўшы рэцэнзіі іншых на працы маіх калег... Я та думала, мінусы прыхоўваюць. Ніфіга! Рэцэнзенты пішуць як ёсьць, усе хібы апісваюць. Таму найвышэйшы бал для мяне асабліва прыемны. Дзякуй, Уладзімір Аенатольевіч і Арцём Мікалаевіч! Сапраўды для мяне вашая ацэнка вельмі істотная. 

Камісія прыдралася да скароту "літкрытыка" і паставіла 9. Адзначылі, што абарона была бліскучая. "Такія абароны вельмі рэдка здараюцца", —  адзначыла Ганна Басава. Я, дарэчы, была адзіная, хто выступаў без усялякіх паперак, не чытаючы, папросту распавядала пра сваю працу. Не разумею, як можна чытаць з паперкі абарону свайго ж дыплома? Ну як? Не разумею... І за дурацкую кафедру, за якой стаялі ўсе астатнія, я не станавілася. Не люблю перагародак паміж мной і аўдыторыяй. Атрымалася жыва і цікава. Мяне слухалі! Гэта істотна. 

Хачу падзякаваць члену камісіі Ганне Іванаўне Басавай. Яна мяне здорава падтрымала добрым словам. Адразу пасьля майго выступа сказала, што ведае мяне па маіх публікацыях, ухваліла мой выбар для аналізу артыкулаў Леаніда Галубовіча, падзякавала за добрую прамову. Скажу шчыра, я вельмі растроілася, што атрымала 9, а не 10. Праца і абарона на вышэйшым узроўні — гэта відавочна. Да таго ж, я, бадай, адзіная, хто мае апрабацыю навуковых вынікаў. Але гэта дробязі жыцьця.

Пасьля абвяшчэньня адзнак Ганна Басава зноў мяне падбадзёрыла. Ганна Іванаўна, ведаю, што прачытаеце гэты запіс. Ад усё душы — дзякуй вам вялікі! Шкада, што вы не выкладалі ў мяне...

Дзякуй майму кіраўніку і рэцэнзенту яшчэ раз за падтрымку!
Мы перамаглі! Я амаль шчасьлівая :)  
дзякуй вялікі! моцная падтрымка сяброў і знаёмых здорава мне дапамагла. званілі ўсю раніцу, падбадзёрвалі :)
я шчыра віншую цябе :))) ты малайчына і разумніца. надалей - усё будзе добра
віншую шаноўная Ася, але ж мушу зазначыць, што я, галоўным чынам, прыхвігел - гэта што, вы ва ўсю вучылі людзей жыць нават без вышэйшай адукацыі за плячыма?
І я ня згодна зь 9-кай! Няправільна гэта неяк… Ну, не разумею, у чым праблема скарачэньня. Моўныя нормы ці што?
Умница, красавица! А как у тебя со спортом и комсомолом?
Віншую! :)
Шчыра кажучы, так і не зразумела, чым абгрунтавала камісія адзнаку "9". Толькі некарэктнасцю ўжывання аднаго слова?
дык ГЫХ! віншую!
але не разумею камісію, якая пры 10кай ад кіраўніка й рэцэнзента выставіла 9ку. у мяне было наадварот на дыплёме й на магістарскай дысертацыі.
дзіўнавата, што тэрміна "літаратурная журналістыка" дагэтуль не было. хоць я, напрыклад, незаўважна ўвёў тэрмін "аморфны металізаваны крэмній"
мы гаворым пра беларускі тэрміналагічны апарат. але гэта ж няважна, праўда? :)

я распрацоўваю гэтую тэму пад кіраўніцтвам паважаных навукоўцаў, з кансультацыямі прафесараў і дактароў філалагічных навук, публікуюся ў зборніках навуковых работ. гэта ж таксама няважна?


Edited at 2011-06-15 05:37 am (UTC)