падарожжа

Пераезд

Пераязджаю заўтра. Спакавала рэчы, сяджу ў пустой кватэры. Адчуваю сябе як Кэры Брэдшоў: у фатэлі з ноўтам пасярод каробак з кнігамі і пакетаў з рэчамі :) Так шмат працы, як ніколі. Але я ўсё пасьпею.  

Люблю пераезды. Люблю засяляцца на новыя месцы. Ніколі ня думала, што, маючы кватэру ў Менску, буду мяняць месца жыхарства раз на год-два. Але атрымліваю кайф ад самастойнага жыцця і ад новых месцаў. Гэта такое адчуваньне непаўторнае: штораз новы раён (які трэба даследаваць), новыя людзі (з якімі выбудоўваюцца пэўныя адносіны)... Я жыла на Камароўцы, на Багдановіча, на Несцерава (дома і ў сяброкі), на Баграціёна...

А пазаўчора бачыла сон, у якім я, працуючы ў Менску, жыву ў мілай вёсачцы недалёка ад горада. Мо, так яно і будзе калісьці, хто яго ведае. 

Теги:
мабыць, у цябе ня шмат рэчау))) Бо для мяне пераезд - гэта проста стрэс як псыхалягичны, так и физычны((
у мяне вельмі шмат рэчаў. адных кніг, зь якімі я працую часта, 12 (!!!) вялікіх каробак.

плюс канапа, скураны вялікі фатэль і вялікая паліца кніжная.

для мяне ня стрэс, таму што мне дапамагаюць выносіць і заносіць рэчы дужыя мужчыны. грузавую машыну забясьпечвае бацька. так што суцэльная прыемнасьць.
а, ну тады нармалёк))) бо у нас было усё значна горш)) куды цяпер будзеш рухацца?
каб я на сабе цягнула, то які кайф быў бы? :)
куды - не скажу. хачу хоць нейкі час пажыць так, каб майго месца жыхарства ня ведалі і не наведваліся ў госьці, калі не чакаю. бо жывучы тут гэта адбываецца ўвесь час. хачу адпачыць ад людзей :)
віншую! з пераездамі заўсёды так - спачатку стрэс ад раскіданных рэчаў, а пасьля, як усё стане на свае месцы, супакаенне і кайф. галоўнае, каб раён падабаўся і каб людзі харошыя побач былі. тады пераезд будзе прыемным.
А мне падаецца, што пераезд - гэта вельмі файна. Як мінімум - зьмена акаляючага асяроддзя і магчымасьць наноў пераставіць рэчы. Люблю перамены.
І табе жадаю прыемных уражаньняў і адчуваньня ДОМа на новым месцы. Каб хораша і ўтульна.
ну дык и я пишу, што файна. наконт гасьцей - ты не адна такая была. але праз нейки час я зноў буду рада нечаканым гасьцям ;)